Спліцкі ўнівэрсытэт
Выгляд
| Спліцкі ўнівэрсытэт | |
| Sveučilište u Splitu | |
| Заснаваны | 15 чэрвеня 1974 |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | |
| Краіна | |
| Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2], SEA-EU[d] і Alps-Adriatic Rectors' Conference[d][3] |
| Вэб-сайт | unist.hr (харв.) unist.hr/en (анг.) |
Сплі́цкі ўнівэрсытэ́т (па-харвацку: Sveučilište u Splitu) — харвацкі ўнівэрсытэт у горадзе Спліце. Быў зафундаваны ў 1974 годзе. Цяпер ў навучальнай установе налічваюцца 13 факультэтаў. Унівэрсытэт уваходзіць у Эўрапейскую асацыяцыю ўнівырсытэтаў.
Унівэрсытэт мае вялікі студэнцкі цэнтар з спартовай заляй і пляцоўкамі, а таксама маецца ўнівэрсытэцкая бібліятэка. Апроч іншых тут навучаюцца на фармацыю, крыміналістыку, геадэзію ды іншыя праграмы. У цэнтры ўвагі навукова-дасьледчыя працы, якія ладзяцца ўнівэрсытэтам, у галінах біямэдыцыны, культуры, гісторыі, сацыяльных навук, эканомікі ды іншых. На мэдычных спэцыяльнасьцях маюцца праграмы выкладаньня па-ангельску. Навучальны плян праграмы рэгулюецца Балёнскім працэсам[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Globaldizajn d.o.o Rektorat (харв.)
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://aarc.um.si/members/
- ^ «Naslovna». mefst.unist.hr.