Соф’я Зарыцкая
Соф’я Зарыцкая | |
Дата нараджэньня | 21 жніўня 1897 |
---|---|
Месца нараджэньня | Пшэмысьль, Польшча |
Дата сьмерці | 17 красавіка 1972 |
Месца сьмерці | Шэнв’ер-сюр-Марн, Францыя |
Адукацыя | Чэская акадэмія мастацтваў, Прага |
Занятак | Мастачка |
Соф’я Зарыцкая (па-ўкраінску: Софія Зарицька; 21 жніўня 1897, Пшэмысьль, Польшча — 17 красавіка 1972, Шэнв’ер-сюр-Марн, Францыя) — украінская мастачка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў 1897 годзе ў сям’і настаўніка гімназіі ў Пшэмысьлі (Пярэмышлі). Маці памерла, калі Соф’і не было і двух гадоў. Вучылася ў жаночым ліцэі. Там захапілася мастацтвам, пачала асвойваць малюнак. У 1920 годзе пасьля сьмерці бацькі Соф’я зьехала да старэйшай сястры ў Львоў. Тры гады навучалася прыватна ў Аляксея Новакіўскага. Пасьля працягвала навучаньне ў Празе, у Чэскай акадэміі мастацтваў[1].
У 1926 годзе выйшла замуж за студэнта той жа акадэміі, мастака Пятра Амельчанку. Праз два гады Соф’я закончыла акадэмію, і пара пераехала ў Парыж[2].
У 1928 годзе С. Зарыцкая пачала выстаўляць свае працы ў прэстыжным Салёне Незалежных. Пасьля пара пасялілася ў мястэчку Шенв’ер-сюр-Марн, каля Парыжу. Мастачка шмат працуе, выстаўляе свае працы ў Львове, Празе, Бэрліне. Пра яе піша ўкраінская і француская прэса[3].
У 1953 годзе памірае муж Сафіі. Яна жыве бедна, але працягвае працаваць.
У 1957 годзе ўдзельнічала у Парыжскай выставе акварэлістаў[4].
Часьцей за ўсё творы апошняга пэрыяду жыцьця Зарыцкай набывае доктар Уладзімір Паповіч — таксама ўраджэнец Пшэмысла, які жыў у той час у Бэльгіі. Паступова ў яго склаўся ці не самы вялікі збор творчай спадчыны С. Зарыцкай. Яшчэ дзьве ейныя працы трапілі ва Ўкраінскі музэй у Рыме, некаторыя захоўваюцца ў жыхароў Шэнв’ера[5].
У 1964 годзе Ўкраінская вольная акадэмія навук у ЗША арганізавала выставу дзьвюх галісійскіх мастачак — Алены Кульчыцкай і Сафіі Зарыцкай.
У 1972 годзе Сафія трагічна загінула (згарэла) ў сваім доме ў Шенв’ер-сюр-Марн[6].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мастачка працавала пераважна ў тэхніцы акварэлі, манатыпіі, фрэскі.
Соф’ю Зарыцкую прыцягвалі вялікія кампазыцыі і фрэскі, якімі яна займалася ў прафэсара Кратнэра. Крытыкі адзначалі «выдатныя кампазыцыі», «добрую тэхнічную падрыхтоўку і свабоду індывідуальнасьці», падсумоўваючы, што ў клясе прафэсара Кратнэра расьце «моцны талент - Зарыцкая».
Найбольш прыкметныя творы ў калекцыі, сабранай Паповічам: тэмпэра «пад фрэску» «Дзяўчаты», манатыпіі «Задумлівыя», «Служанка», «Дзяўчаты з птушкай», «Разыходжаньне думак». Ейныя творы захапляюць арыгінальнасьцю кампазіцыі, калярыту, дынамічным, часам нэрвовым малюнкам, а перш за ўсё настроем, жывым рухам душы. Улюбёныя героі - дзяўчаты, жанчыны, дзеці[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Журнал «Наука і суспільство», 6/7 1992 («Шенев’єрська дивачка», А. Скофенко).
- ^ Попович В. Зарицька-Омельченко Софія Северинівна [Архівовано 18 січня 2021 у Wayback Machine.] // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2010. — Т. 10: З — Зор. — 712 с.
- ^ Попович В. Зарицька-Омельченко Софія Северинівна [Архівовано 18 січня 2021 у Wayback Machine.] // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2010. — Т. 10: З — Зор. — 712 с.
- ^ Любов Волошин, Софія Зарицька – мистець одухотворених образів, Збруч, 01.12.2022, https://zbruc.eu/node/113918
- ^ Журнал «Наука і суспільство», 6/7 1992 («Шенев’єрська дивачка», А. Скофенко).
- ^ Любов Волошин, Софія Зарицька – мистець одухотворених образів, Збруч, 01.12.2022, https://zbruc.eu/node/113918
- ^ Любов Волошин, Софія Зарицька – мистець одухотворених образів, Збруч, 01.12.2022, https://zbruc.eu/node/113918