Перайсьці да зьместу

Слонімская аўстэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Слонімская аўстэрыя
Слонімская аўстэрыя
Слонімская аўстэрыя
Краіна Беларусь
Места Слонім
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Слонімская аўстэрыя на Вікісховішчы

Слонімская аўстэрыя — помнік архітэктуры XVIII ст. у Слоніме. Знаходзіцца на гістарычным Школьным Двары[a]. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад перабуды. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У наш час у будынку месьціцца навучальная ўстанова.

Аўстэрыю ў Слоніме збудавалі ў другой палове XVIII ст. як заезны дом пры палацы старосты слонімскага Міхала Казімера Агінскага.

У пачатку ХХ ст. над домам надбудавалі трэці паверх пад 2-схільным дахам.

Старая паштоўка, да 1915 г.

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 3-павярховы будынак. Галоўны фасад падзяляецца буйнамаштабнымі руставанымі лапаткамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Палова 1-га паверха адводзілася пад гасьцёўню, перакрытую 4 ветразевымі скляпеньнямі з цэнтральнай апорай. Пад гэтай часткай будынка разьмяшчаюцца шырокія скляпеністыя сутарэньні. Цэнтральныя сходы вядуць з вузкага вэстыбюля на 2-і жылы паверх[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 10
  1. ^ Кулагін А. Слонімская аўстэрыя // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 442.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000511