Сланаягаднікавыя
Выгляд
| Сланаягаднікавыя | |
Myriophyllum spicatum — беларускі від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Каменяломнікакветныя (Saxifragales) |
| Сямейства | Сланаягаднікавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Haloragaceae R.Br. | |
Сланаягаднікавыя (Haloragaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 9 родаў і 145 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя, рэдка аднагадовыя, водныя ці наземныя, аднадомныя або двудомныя. Сьцябло паўзучае, узыходзячае або вэртыкальнае. Лісьце ў 2–4 кольцах. Суквецьце 1–5-кветкавае. Кветкі мініяцюрныя; чашалісьцікаў (2)4 але адсутнічаюць у жаночых кветак некаторых Myriophyllum; пялёсткаў (2)4 але адсутнічаюць у жаночых кветак некаторых Myriophyllum; тычачак 1 ці 2 да колькасьці чашалісьцікаў. Плод арэхападобны або касьцяніца[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але асабліва ў Аўстраліі[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- 1 2 Flora of China. efloras.org. Праверана 06.03.2020 г. (анг.)
- 1 2 Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 06.03.2020 г. (анг.)
- ↑ Kew Science Plants of the World Online Праверана 06.03.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |