Славацкі ашчадны банк
Каардынаты: 48°10′3″ пн. ш. 17°9′1″ у. д. / 48.1675° пн. ш. 17.15028° у. д.
славац. Slovenská sporiteľňa | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1825 |
Краіна | Славаччына |
Разьмяшчэньне | Браціслава |
Адрас | 3-я акруга, ваколіца Новае Места, вул. Тамашыкава, д. 48[1] |
Ключавыя фігуры | Петэр Круціль, Стэфан Дорфлер[2] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | аплатная картка, банкаўскі рахунак, грашовы перавод, пазыка, уклад |
Абарачэньне | ▲666,4 млн эўра (2019 год)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼226,5 млн эўра (2019 год) |
Чысты прыбытак | ▼180 млн эўра (2019 год) |
Лік супрацоўнікаў | 4081 (2020 год) |
Матчына кампанія | Банк «Эрстэ» (Аўстрыя) |
Аўдытар | «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Ангельшчына) |
«Слава́цкая ашчаджа́льня» («СлАшч») — найбольшы банк Славаччыны, заснаваны ў 1825 годзе ў якасьці аддзяленьня ашчаднай касы ў Браціславе.
На 2020 год банк меў дазволы на гандаль валютай і іпатэкай. «Славацкая ашчаджальня» валодала найбольшай доляй на рынку ўкладаў Славаччыны (14,4 млрд эўра), найбольшай сеткай аддзяленьняў і пераважнай колькасьцю выпушчаных аплатных картак. Абслугоўваньне звыш 2,2 млн чалавек ладзілася беспапярова праз пляншэт[4]. Статутны капітал «Славацкай ашчаджальні» складаў 212 млн эўра[5]. На канец 2019 году банк меў 233 аддзяленьні і 754 банкаматы[3]. У лістападзе 2019 году на банк прыпадала 28% абсягу ўкладаў і 26% пазыкаў Славаччыны[6]. «Славацкай ашчаджальні» належалі 2 даччыныя прадпрыемствы: ТАА «Закупачныя паслугі СА» (51%) і АТ «Эўрадатацыі»[7].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1825 годзе ў Прэсбургу (Вугорскае каралеўства, Аўстрыйская імпэрыя) заснавалі аддзяленьне ашчаднай касы, якое ў 1841 годзе пераўтварылі ў самастойную ашчадную касу. У 1923 годзе ў Браціславе (Чэхаславаччына) заснавалі «Мескую ашчаджальню». У 1953 годзе яе далучылі да «Чэхаславацкай дзяржаўнай ашчаджальні». У 1969 годзе зь яе вылучылі «Славацкую дзяржаўную ашчаджальню» («СДА»). У 1990 годзе «СДА» атрымала дазвол на абслугоўваньне прадпрыемстваў. У 1991 годзе банк пачаў гандляваць каштоўнымі паперамі. У 1994 годзе яго пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства «Славацкая ашчаджальня». Банк стаў першым у Славаччыне эмітэнтам амэрыканскіх аплатных картак «Віза». У 2001 годзе Міністэрства фінансаў Славаччыны прадало большасьць паёў «Славацкай ашчаджальні» аўстрыйскаму банку «Эрстэ» (Вена)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
- ^ Кіраўніцтва банка (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
- ^ а б Петэр Круціль, Марцін Галовіч. Справаздача за 2019 год (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 18 сакавіка 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
- ^ а б Профіль банка (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
- ^ Ідэнтыфікацыйныя зьвесткі пра банк (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
- ^ Сума зьвестак пра банк (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», лістапад 2019 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
- ^ Даччыныя і сумесныя таварыствы (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», лістапад 2019 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фінансавыя паказьнікі (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
- Аналітыка (славацк.)
- Кантакты (славацк.) // АТ «Эўрадатацыі», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |