Скінь матулю зь цягніка
Скінь матулю зь цягніка | |
па-ангельску: Throw Momma from the Train | |
Жанр | кінакамэдыя, крымінальны фільм[d] і чорны гумар[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Майкл Джаблоў[d] |
Вытворчасьць | Orion Pictures[d] |
Распаўсюд | Orion Pictures[d] і Netflix |
Дата выхаду | 11 сьнежня 1987[4], 20 траўня 1988[5] і 15 верасьня 1988[6] |
Працягласьць | 88 хвіліна і 85 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb |
«Скінь мату́лю зь цягніка́» (па-ангельску: Throw Momma from the Train) — амэрыканскі фільм у жанры чорнай камэдыі 1987 году. Рэжысэрам кінастужкі стаў Дэні Дэвіта, які да таго ж выканаў галоўную ролю разам зь Білі Крысталам і Эн Рэмзі. У фільме таксама здымаліся Роб Рэйнэр, Брэнфард Марсаліс, Кім Грэйст і Кейт Малгру[7]. Назва паходзіць ад гіта Паці Пэйдж 1956 году «Mama from the Train (A Kiss, A Kiss)». Фільм быў натхнёны трылерам Альфрэда Гічкока 1951 году «Незнаёмцы ў цягніку»[8], які згадваецца ў фільме[9]. Кінастужка атрымала неадназначныя водгукі, але меў камэрцыйны посьпех. Эн Рэмзі атрымала ўхвалу за выкананьне ролі ўладнай місіс Ліфт. Яна здабыла прэмію «Сатурн» і была намінаваная на прэмію «Залаты Глёбус» і прэмію «Оскар» як найлепшая акторка другога пляну.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навэліст Лары Донэр (Білі Крыстал) змагаецца з творчым крызісам праз крыўду на сваю былую жонку Маргарэт (Кейт Малгру), якая па разжэнстве скрала ў яго скончаны рукапіс і выдала кнігу-бэстсэлер ад свайго імя. Лары ж вымушаны выкладаць літаратуру ў грамадзкім каледжы. Оўэн Ліфт (Дэні Дэвіта) ёсьць нясьмелым мужчынам сярэдняга веку, які дагэтуль жыве са сваёй уладнай, суворай і параноічнай маці (Эн Рэмзі). Оўэн фантазуе аб забойстве маці, але ня мае сьмеласьці зрабіць гэта. Навучаючыся ў клясе Лары, Оўэн атрымаў ад Лары параду прагледзець фільм Альфрэда Гічкока «Незнаёмцы ў цягніку», каб атрымаць нейкае разуменьне распрацоўкі сюжэту да сваіх гісторыяў забойстваў. Паводле Гічкокава фільму незнаёмцы ў цягніку дамаўляюцца пра забойства адзін дзеля аднаго, пры гэтым праз адсутнасьць сувязі з ахвярамі, гэта, як мяркуецца, усталюе ім ідэальнае алібі. Ужо па праглядзе фільму, пачуўшы публічную размову Лары аб тым, што ён пажадаў бы каб ягоная былая жонка памерла, Оўэн мяркуе, што Лары сваёй парадай падаў яму патаемны сыгнал аб забойстве. На думку Оэўна ён мусіць забіць Маргарэт дзеля таго, каб Лары забіў ягоную маці.
Оўэн выпраўляецца на Гаваі, дзе высочвае Маргарэт і штурхае яе за борт. Оўэн вяртаецца з Гаваяў, каб распавесьці Лары пра сьмерць Маргарэт, і што Лары зараз «абавязаны» яму выканаць забойства маці, бо ў адваротным выпадку ён паведаміць паліцыі, што Лары быў забойцам Маргарэт. Лары разумее, што на жаль ня мае алібі, бо ночыў на падпітку на пляжы ў адзіноце. Да таго ж, у навінавым рэпартажы паведамілі, што зьнікненьне Маргарэт можа быць забойствам, што пераконвае Лары ў тым, што на яго лягло падазрэньне. Ён вырашае перабыць у Оўэна і ягонай маці ў спробе схавацца ад паліцыянтаў. Лары сустракае місіс Ліфт, але, не зважаючы на жорсткае абыходжаньне з ім, ён адмаўляецца забіць яе. У рэшце рэшт, калі місіс Ліфт чарговы раз вар’юе Оўэна, Лары, нарэшце, згаджаецца зьдзейсьніць забойства. Пасьля дзьвюх няўдалых спробаў, Лары ўцякае ад Оўэна, бо місіс Ліфт па праглядзе навін мяркуе, што той адказны за зьнікненьне былой жонкі. Лары купляе квіток на цягнік да Мэксыкі, але неўзабаве да яго падсажваюцца Оўэн і ягоная маці. Оўэн чарговы раз спрабуе пераканаць Лары забіць ягоную маці, але Лары адмаўляе. Тым ня мешн, Лары юшыцца, калі місіс Ліфт бязладна дае яму слушная пісьменьніцкія парады. Ён ідзе за ёй з намерам забіць і амаль скідвае зь цягніка, але Оўэн у апошні момант раздумаўся і выратаваў сваю маці. Лары ў выніку бойкі страціў раўнавагу і паваліўся зь цягніка.
Падчас свайго лекаваньня Лары выяўляе, што Маргарэт насамрэч жывая. Яна выпадкова павалілася з карабля і была выратаваная палінэзійскім рыбаком, зь якім яна вырашыла пабрацца шлюбам. Лары злуецца, што яна плянуе прадаць ідэю да экранізацыі сваёй гісторыі выратаваньня за 1,5 млн даляраў. Іншы пацыент радзіць Лары хутчэй забіцца на былую жонку і напісаць кнігу аб тым, што зь ім нядаўна здарылася. Праз год Лары скончыў раман, заснаваны на сваім досьведзе з Оўэнам і місіс Ліфт пад назовам «Скінь матулю зь цягніка». Оўэн наведвае Лары і паведамляе яму, што ягоная маці памерла сваёй сьмерцю, і што ён накіроўваецца ў Нью-Ёрк на імпрэзу, зладжаную з нагоды паблікацыі ўласнай кнігі. Калі Оэўн распавядае, што кніга апавядае пра іхны досьвед з забойствам, Лары злуецца і накідваецца на Оўэна, бо больш ня будзе трываць выкраданьня кнігі. На шчасьце для Лары, Оўэнава кніга пад назовам «Мамуля, Оўэн і Оўэнавы сябар Лары» ёсьць дзіцячай, чым супакойвае Лары. Дзея пераносіцца на некалькі месяцаў дзе Оўэн, Лары і яго новая дзяўчына Бэт (Кім Грэйст) разам адпачываюць на Гаваях, разважаючы над апошняй часткай кнігі Лары. Выяўляецца, што іхныя кнігі сталі бэстсэлерамі, а яны пасябравалі.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 64% зь сярэднім рэйтынгам 6,8/10, базуючыся на 36 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў рэсурсу хімія паміж галоўнымі героямі робіць фільм добрай забаўляльнай камэдыяй[10]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 56 балаў з 100 магчымых. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю ацэнку C+ паводле шкалы ад A+ да F.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0094142/
- ^ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=54883.html
- ^ а б Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=throwmommafromthetrain.htm
- ^ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=16015&type=MOVIE&iv=Basic
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «Throw Momma from the Train». The New York Times.
- ^ «Two Men Inspired By 'Throw Momma from the Train' Fail To Get Away With Murder». The Hollywood Reporter.
- ^ «David Fincher, 'Strangers on a Train,' and the Tricky Business of Remaking Hitchcock». Flavorwire.
- ^ «Throw Momma From The Train». Rotten Tomatoes.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скінь матулю зь цягніка (анг.) на сайце IMDb
- Скінь матулю зь цягніка на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Скінь матулю зь цягніка на Metacritic