Скандэрбэг
Скандэрбэг | |
Партрэт Скандэбэга, які захоўваецца ў галерэі Ўфіцы ў Флярэнцыі | |
гаспадар Кастрыёці | |
28 лістапада 1443 — 17 студзеня 1468 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Георгі Кастрыёці |
Нарадзіўся | 6 траўня 1405, |
Памёр | 17 студзеня 1468[1][2][3] (62 гады), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Ян II Кастрыёці |
Дынастыя | Кастрыёці |
Жонка | Доніка Кастрыёці |
Бацька | Ян I Кастрыёці |
Узнагароды | |
Подпіс |
Гео́ргі Кастрыё́ці (па-альбанску: Gjergj Kastrioti), больш вядомы як Скандэрбэг (альб. Skënderbeu) — альбанскі арыстакрат, княжа Кастрыёці, нацыянальны герой Альбаніі, правадыр альбанскага паўстаньня супраць улады Асманскай імпэрыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1405 годзе ў сям’і князя Яна I Кастрыёці. У 1423 годзе быў адвезены ў Асманскую імпэрыю ў якасьці ганаровага закладніка, дзе навярнуўся ў іслам. Служыў у асманскім войску, атрымаў афіцэрскае званьне. Дзякуючы мужнасьці атрымаў ад туркаў прозьвішча Іскандэр-бэй, у гонар Аляксандра Македонскага. Гэтая мянушка на альбанскі лад «Скандэрбэг» і захавалася за Георгіем. У 1443 годзе дэзэртаваў з асманскага войска і ўцёк да хаты ў Альбанію, дзе вярнуўся да хрысьціянства і ўзначаліў барацьбу з асманамі. 25 гадоў Скандэрбэг пасьпяхова ўтрымліваў сваю радзіму ад захопу Асманскай імпэрыяй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Skanderbeg // Skanderbeg (анг.)
- ^ а б в Skanderbeg // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/scanderberg.htm
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кастрыёці Скандэрбэг. I Castriota Scanderbeg. Principi d’Albania (італ.)
- Георгі Кастрыёці. Умный сайт (рас.)