Сечавыя стральцы
Сечавыя стральцы | |
па-ўкраінску: Січові Стрільці | |
Присяга січових стрільців. Старокостянтинів. 1919.JPG Прысяга Сечавых стральцоў. 1919 год | |
Гады існаваньня | 1917-1919 |
---|---|
Краіна | Украінская Народная Рэспубліка |
Уваходзіць у | Армія ЎНР |
Тып | вайсковае фармаваньне |
Колькасьць | да 25000 |
Войны | Рэвалюцыя і Грамадзянская вайна ва Ўкраіне |
Вядомыя камандзіры | Яўген Канавалец |
Сечавые стральцы (па-ўкраінску: Січові Стрільці) ― адны зь першых рэгулярных вайсковых частак арміі Украінскай народнай рэспублікі. Падразьдзяленьне дзейнічала з 1917 да 1919 году і было сфармавана з украінскіх салдат Аўстра-Вугорскай арміі, прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва і былых камандзіраў Украінскіх сечавых стральцоў арміі Аўстра-Вугоршчны.
Першы курэнь быў сфармаваны ў Кіеве 13 лістапада 1917 году. Камандаваньне злучэньнем прыняў палкоўнік Яўген Канавалец разам са сваім начальнікам штабу Андрэем Мельнікам. У склад Сечавых стральцоў адначасова ўваходзіла да 25 000 чалавек. У групу войскаў ўваходзілі артылерыйскія, кавалерыйскія, выведвальныя і кулямётныя падразьдзяленьні.
Сечавые стральцы абаранялі ўрад УНР супраць бальшавіцкага паўстаньня ў сталіцы, а пазьней змагаліся супраць рэгулярных сіл Чырвонай Арміі, якія пачалі наступ на Ўкраіне ў 1918 годзе. Калі Кіеў быў адбіты ў чырвоных у сакавіку 1918 году Сечавые стральцы ахоўвалі ўрадавыя будынкі ў сталіцы і падтрымліваў парадак у горадзе. Група войскаў была пашырана: у яе ўвайшлі два атрада пяхоты, кавалерыйская частка і артылерыйская батарэя.
Пасьля абвяшчэньня рэжыму Другога Гетманата пад кіраўніцтвам Паўла Скарападзкага Сечавые стральцы адмовіліся служыць новаму ўраду і былі раззброеныя нямецкімі войскамі, якія падтрымалі гетмана.
Салдаты з атрада стральцоў далучыліся да іншых сіл, у прыватнасьці, да 2-га Запароскага палка пад камандаваньнем Пятра Балбачана. У жніўні 1918 году Скарападзкі дазволіў частковае перафармаваньне атраду ў Белай Царкве. Новае падразьдзяленьне складалася з 1200 чалавек і было падзелена на пяхотны полк, артылерыйскую батарэю і інжынэрную частку. У Белай Царкве Сечавыя стральцы паднялі паўстаньне супраць гетмана Скарападзкага і іх шэрагі павялічыліся ў лістападзе 1918 году аж да 11 000 чалавек. Пасьля гэтага дзьве іншых дывізіі, Дняпроўская і Чарнаморская, увайшлі ў склад злучэньня. У канцы 1918 году разам з навабранцамі шэрагі стральцоў дасягнулі 25 000 байцоў. Стральцы згулялі вырашальную ролю ў стварэньні рэжыму Дырэкторыі пад кіраўніцтвам Сымона Пятлюры. У сьнежні іх атрады захапілі Кіеў і пасьля былі падзеленыя на больш дробныя фармаваньні.
Падразьдзяленьні стральцоў працягнулі змагацца супраць надыходзячай арміі бальшавікоў ва Ўкраіне. Разам з урадам Дырэкторыі Сечавыя стральцы адышлі з Кіеву, калі горад зноў быў адбіты чырвонымі. Стральцы таксама ваявалі супраць войскаў Белага руху, узначаленых генэралам Дзянікіным. У 1919 годзе падразьдзяленьні панесьлі цяжкія страты ў баях, а пазьней і ад тыфу. 6 сьнежня 1919 году стральцы былі канчаткова дэмабілізаваны. Некаторыя былыя салдаты былі інтэрнаваныя польскай арміяй, іншыя ж працягнулі змагацца ў складзе іншых невялікіх атрадаў ва Ўкраіне.
Глядзяіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Orest Subtelny. Ukraine. A history. University of Toronto press. 1994. ISBN 0-8020-0591-8.
- Paul Robert Magocsi. The Roots of Ukrainian Nationalism: Galicia As ukraine ' s Piedmont. University of Toronto Press. 2002. ISBN 0-521-81988-1.
- Sich Riflemen during the January Uprising. Ukrayinska Pravda (Istorychna Pravda). 6 Красавіка 2012