Перайсьці да зьместу

Серчаная кісьля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Серная кіслата»)

Се́рчаная кі́сьля[1] H2SO4 — моцная двухасноўная кісьля, якая мае ступень затляненьня серкі (+6). Пры звычайных варунках серчаны квас — цяжкая алеістая вадкасьць бяз колеру й паху. У тэхніцы серчаным квасам называюць як ейныя сумесі з вадою, так і зь серчаным ангідрыдам SO3. Калі малярныя суадносіны SO3 : H2O < 1, то гэта водная рашчына серчанага квасу, калі > 1 — рашчына SO3 у серчаным квасе.

Хімічныя ўласьцівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Серчаны квас у канцэнтраваным вуглядзе пры нагрэве — вельмі моцны затляняльнік.

Акісьляе HI ды часткова HBr да вольных галягенаў:

Вуглец да CO2серку — да SO2.

Акісьляе мэталы (за выняткам: золата, плятыны, ірыду, роду ды танталю). Разам з гэтым канцэнтраваны серчаны квас аднаўляецца да SO2.