Сергуч
Сергуч | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Тэкліц |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 47 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,6 м³/с |
Плошча басэйну | 238 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
Се́ргуч, Бузянка — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 238 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца з возера Тэкліц, цячэ праз азёры Вольшыца, Плаўна і Манец, частка сьцёку патрапляе ў Бярэзінскі канал (басэйн Дзьвіны). Ніжэй за возера Манец мае назву рака Бузянка. Праз пратоку злучаецца з возерам Домжарыцкае, ніжэй за вёску Домжарыцы асноўны сьцёк ідзе Сергуцкім каналам. Вусьце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Крайцы. Працякае Верхнебярэзінскай нізінай, амаль цалкам у межах Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка. Уваходзіць у склад былой Бярэзінскай воднай сыстэмы.
Даліна невыразная, каля вытоку трапэцападобная, шырынёй 0,5—1 км. Абалона двухбаковая, шырыня яе ад 0,05—0,25 км у вытокавай частцы да 1—1,3 км паблізу ўтоку ракі ў возера Вольшыца. Паверхня абалоны пераважна раўнінная, радзей купістая, забалочаная, складзена з торфу; у разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,4—0,5 м. Рэчышча ад вытоку да возера Вольшыца зьвілістае. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 332
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 332