Перайсьці да зьместу

Сейненскае паўстаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сейненскае паўстаньне
Парад у Сейнах
Дата: 22 жніўня – 7 верасьня 1919
Месца: Сувальшчына
Вынік: летувісы адкінутыя за лінію Фоша;
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Польшча захапіла Сейны
Супернікі
Сьцяг Польшчы Польская вайсковая арганізацыя
Сьцяг Польшчы 41-ы пяхотны полк
Сьцяг Летувы Летувійскае кіраўніцтва Сейнаў
Сьцяг Летувы 1-ы рэзэрвовы батальён
Камандуючыя
Сьцяг ПольшчыАдам Рудніцкі
Сьцяг Польшчы Мечыслаў Мацкевіч
Сьцяг ЛетувыКазіс Ладзіга
Колькасьць
900[1]-1,200[2] добраахвотнікі PMO
800 жаўнераў рэгулярнай арміі[3]
900 жаўнераў рэгулярнай арміі[3] 300 добраахвотнікаў[4]
Страты
37 забітых
70 параненых
невядома

Сейненскае паўстаньне (па-польску: Powstanie sejneńskie, па-летувіску: Seinų sukilimas) — польскае паўстаньне ў этнічна зьмяшанай зоне ў ваколіцах гораду Сейны (лет. Seinai) супраць летувіскіх уладаў у жніўні 1919, калі нямецкія войскі, якія займалі тэрыторыю падчас Першай сусьветнай вайны, адступілі з раёну і адміністрацыйнае кіраваньне было перададзена летувісам.

Спрабуючы прадухіліць узброены канфлікт паміж Польшчай і Летувай, Антанта прапанавала дэмаркацыйную лінію, вядомую як Лінія Фоша. Згодна зь лініяй шмат спрэчных тэрыторыяў Сувалкіі пераходзілі пад уладу Польшчы з вывадам летувіскага войска з гэтых тэрыторыяў. Летувісы адступілі зь некаторых абласьцей, але адмовіліся пакінуць Сейны. Польскія нерэгулярныя войскі пачалі паўстаньне 23 жніўня 1919[5] і неўзабаве атрымалі падтрымку ад рэгулярнага польскага войска. Пасьля некалькіх сутычак польскія войская армія Сейны і летувісы адышлі за лінію Фоша.

Паўстаньне не вырашыла памежны канфлікт паміж Польшчай і Летувай на этнічна зьмяшанай Сувальшчыне. Абодва бакі выкарыстоўвалі адзін супраць аднаго рэпрэсіўныя меры.[6] Канфлікт ўзмацніўся ў 1920 годзе падчас польска-летувіскай вайны. Сейны пераходзілі то да Польшчы, то да Літвы, пакуль у кастрычніку 1920 не было падпісана Сувальскае пагадненьне, якое пакінула Сейны на польскім баку. Паўстаньне падарвала пляны польскага лідэра Юзэфа Пілсудзкага, які зьбіраўся зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот у Летуве, каб замяніць урад на прапольскі, які пагодзіцца на саюз з Польшчай (прапанаванае Міжмор’е).

Паўстаньне прымусіла летувіскую інтэлігенцыю пачаць расьсьледаваньне польскай дзейнасьці ў Летуве. 

Польска-летувіская граніца на Сувальшчыне захавалася з тых часоў (за выключэньнем пэрыяду Другой сусьветнай вайны).

  1. ^ Buchowski, Stanisław. "Powstanie Sejneńskie 23-28 sierpnia 1919 roku" (in Polish). Gimnazjum Nr. 1 w Sejnach. Retrieved 2007-09-27.
  2. ^ Mańczuk, Tadeusz (2001). "Z Orłem przeciw Pogoni. Powstanie sejneńskie 1919". Mówią Wieki (in Polish). Retrieved 2007-09-27.
  3. ^ а б Lesčius (2004), p. 276
  4. ^ Lesčius (2004), p. 275
  5. ^ Senn (1975), p. 158
  6. ^ Buchowski, Krzysztof (2003).