Перайсьці да зьместу

Саюз беларускай моладзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Саюз Беларускай Моладзі»)
Саюз беларускай моладзі
Саюз Беларускай Моладзі

Эмблема СБМ.
Абрэвіятура СБМ
Дэвіз «Жыве Беларусь!»
Дата ўтварэньня 22 чэрвеня 1943 (81 год таму)
Дата спыненьня існаваньня Вясна 1945 году
Тып Моладзевая арганізацыя
Юрыдычны статус Дзяржаўная
Мэта Выхаваньне моладзі
Штаб-кватэра Менск
Бэрлін (зь ліпеня 1944)
Дзейнічае ў рэгіёнах Генэральная акруга Беларусь
Сяброўства Беларусы[1]
Афіцыйныя мовы Беларуская
Шэф Кіраўнічага Штабу СБМ Міхась Ганько
Шэф-праваднік (мужчыны) Міхась Ганько
Шэф-праваднічка (жанчыны) Надзея Абрамава
Кіроўны орган Кіраўнічы Штаб СБМ
Колькасьць валянтэраў 12 633 (1 красавіка 1944)[2]

Саю́з белару́скае мо́ладзі (СБМ) — моладзевая арганізацыя на акупаванай Нямеччанай тэрыторыі ў Другую сусьветную вайну. Арганізацыя мела добраахвотніцкі характар[2].

Друкаванымі органамі былі часопіс «Жыве Беларусь!» і газэта «Юнацкі покліч»[3].

Створаны 22 ліпеня 1943 году паводле ініцыятывы нямецкіх уладаў на ўзор саюзу гітлераўскае моладзі (Гітлер-югенд) паводле загаду генэральнага сакратара генэральнай акругі «Беларусь» Вільгельма Кубэ.

СБМ павінен быў аб’ядноўваць беларускую моладзь ва ўзросьце 10—20 гадоў. За чэрвень 1943 — ліпень 1944 гг. на акупаванай тэрыторыі Беларусі было падрыхтавана каля 1500 функцыянэраў малодшага, сярэдняга й найвышэйшага зьвяна СБМ. На 1 ліпеня 1944 году адзінкі СБМ былі створаныя ў 16 акругах і больш як 60 паветах, у іх налічвалася больш за 12,6 тыс. чалавек, зь якіх 3,5 тыс. былі аб’яднаныя ў працоўную групу СБМ «Германія» і працавалі на вайсковых прадпрыемствах Трэцяга Райху. Сябры саюзу прыцягвалі да ваенна-будаўнічых і гаспадарчых працаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі[3].

У чэрвені 1944 году, напярэдадні наступу Чырвонай Арміі, у Нямеччыну выехалі амаль 5000 сяброў СБМ, якія добраахвотна запісаліся ў дапаможную службу Люфтвафэ[4]. Некаторыя радавыя сябры перайшлі на бок савецкіх партызанаў, частка актыўных сяброў (каля 3 тыс. чалавек)[Крыніца?] пакінулі Беларусь разам зь нямецкім войскам, якое адступала, частка прыняла ўдзел у антысавецкім супраціве[5]. Дзейнасьць СБМ працягвалася да вясны 1945 году на тэрыторыі Нямеччыны. За ўдзел у СБМ пасьля вайны ў СССР судзілі як за здраду Радзіме, садзейнічаньне акупантам і іншае[3].

Саюз беларускай моладзі дзейнічаў пад кантолем аддзелу моладзі Генэральнага сакратарыяту «Беларусь» і спэцслужбаў[3].

Найвышэйшым органам СБМ быў Кіраўнічы штаб на чале зь Міхасём Ганьком (мужчыны) і Надзеяй Абрамавай (жанчыны). Штаб месьціўся ў Менску, зь ліпеня 1944 году — у Бэрліне; падпарадкоўваўся Беларускай цэнтральнай радзе[3].

Службовыя ступені вышэйшых кіраўнікоў СБМ выглядаюць наступным чынам:[6]

  • Падправаднік, падправаднічка;
  • Праваднік, праваднічка;
  • Старшы праваднік, старшая праваднічка.

Акруговыя кіраўнікі моладзі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На жнівень 1943 году акруговае кіраўніцтва СБМ выглядала наступным чынам:[7]

Сябры СБМ падзяляліся на тры суполкі:[6]

  • ад 10 да 14 год: малодшыя юнакі, малодшыя юначкі;
  • ад 15 да 18 год: юнакі, юначкі;
  • ад 19 да 20 год: старшыя юнакі, старшыя юначкі.

Адзінкі СБМ складаліся з моладзі аднаго роду й суполкі веку. Яны выглядаюць наступным чынам:[6]

Складаецца з Юнакі Юначкі Кіраўнік
12 — 20 сяброў Дружына Дружына Дружыновы

(дружыновая)

3 — 5 дружынаў Грамада Гурток Грамадовы

(гуртковая)

Лучыць дружыны

павету[a], паводле роду

й суполкі веку

(такіх было 6 на павет)

Зьвяз Круг Зьвязовы

(важатая)

  1. ^ Калі павет вялікі, прадугледжвалася магчымасьць падзелу яго на сэкцыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]