Сардэчна запрашаем у Сараева
| Сардэчна запрашаем у Сараева | |
| Welcome to Sarajevo | |
| Жанр | драматычны фільм[1][2] і ваенны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Майкл Ўінтэрботам |
| Сцэнарыст | Фрэнк Котрал Бойз Майкл Нікалсан |
| Прадусар | Грэм Брадбэнт Дэміэн Джонс Ісьмет Арнаталік |
| У ролях | Стывэн Дылэйн Марыса Тамэй Вудзі Харэльсан |
| Кампазытар | Эдрыян Джонстан |
| Апэратар | Даф Хобсан |
| Мантаж | Трэвал Вэйт |
| Мастак | Mark Geraghty[d][3] |
| Вытворчасьць | Dragon Pictures |
| Распаўсюд | InterCom[d] і Фанданга дома[d] |
| Дата выхаду | 9 траўня 1997 (28 гадоў таму) |
| Працягласьць | 103 хвілін |
| Краіна | |
| Мова | ангельская басьнійская харвацкая сэрбская |
| Бюджэт | $9 000 000 |
| Прыбытак | У ЗША - $334 319 |
| Старонка на IMDb | |
Сардэчна запрашаем у Сараева (па-ангельску: Welcome to Sarajevo) — мастацкі фільм сумеснай вытворчасьці ЗША і Вялікабрытаніі па кнізе Майкла Нікалсана.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1992 год. Абложаная сталіца Босьніі Сараева увесь час пад абстрэламі. Грамадзянскае насельніцтва жыве ў пастаянным страху перад артылерыйскімі і снайпэрскімі абстрэламі.
Нягледзячы на пастаянную сьмяротную небясьпеку, міжнародная каманда тэлежурналістаў на чале з бясстрашным Флін вядзе рэпартажы з разбуранай вайной краіны, паказваючы сьвету жахі, што тут адбываюцца.
Брытанскі рэпарцёр Хэндэрсан насуперак «журналісцкай этыцы» спрабуе з дапамогай супрацоўніцы амэрыканскай гуманітарнай місіі Ніны вывезьці ў бясьпечнае месца дзяцей з сірочага прытулку, які знаходзіцца на самай лініі фронту…
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стывэн Дылэйн — Мартын Хэндэрсан
- Марыса Тамэй — Ніна
- Вудзі Харэльсан — Джымі Флін
- Джэймс Нэсьбіт — Грэг, ваенны кінаапэратар
- Эміра Нусевіч — Эміра
- Ігар Дзамбазаў — Жакет
- Кэры Фокс — Джэйн Карсан
- Горан Вішніч — Рыста Бавіч
- Эмілі Лойд — Эні Макджы
- Джульет Обры — Хэлен Хэндэрсан
- Фрэнк Дылэйн — Крыстафэр Хэндэрсан
- Пэйдж Броган Сміт — Джэйн Хэндэрсан
- Інэс Фанкавіч — жанчына ў чарзе па хлеб
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сусьветная прэм’ера фільма адбылася 9 траўня на Канскім кінафэстывалі 1997 году[4], дзе ён быў намінаваны на «Залатую пальмавую галіну». Падчас 69-й цырымоніі ўзнагароджаньня Нацыянальнай рэцэнзіі ў ЗША (1997) фільм атрымаў «Адмысловае прызнаньне за дасканаласьць у кінавытворчасьці».