Перайсьці да зьместу

Сара Фар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сара Фар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася 12 верасьня 2001(2001-09-12) (24 гады)
Рост 192 см
Вага 84 кг
Пазыцыя цэнтральная блякавальніца
Клюбная інфармацыя
Клюб Імока Канэльяна
Клюбы
Гады Клюб
2017—2019 Клюб Італія[d]
2019—2020 Адзура Флярэнцыя[d]
2020—4 Імока Канэльяна
Зборныя
2017 Італія (да 18)[d]
2018—4 Італія

Са́ра Люі́за Фар (па-італьянску: Sarah Luisa Fahr; 12 верасьня 2001 году) — італьянская валейбалістка клюбу «Імока» і нацыянальнай зборнай Італіі. Выступае на пазыцыі цэнтральнай блякавальніцы.

Нарадзілася ў нямецкай сям’і ў Баварыі, але праз бацьковую працу ў малым веку зьехала ў Італію. Там пачала займацца валейболам і мастацкай гімнастыкай, але ўжо ў 10 гадоў яна канчаткова абрала валейбол[2]. У сэзоне 2016—2017 гадоў прыядналася да клюбу АГІЛ, дзе спачатку ў складзе моладзевай камандзе спаборнічала ў чэмпіянаце Сэрыі Б1. Ужо ў наступным сэзоне на запрашэньнье далучылася да клюбу «Клюб Італія», які стаў базавым для моладзевай зборнай краіны. У сэзоне 2019—2020 гадоў абараняла колеры флярэнтыйскага клюбу «Адзура»[3], а ў наступным годзе склала дамову з клюбам «Імока»[4], у складзе якога шматкроць стала чэмпіёнам Італіі ды здабыла перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]