Перайсьці да зьместу

Імока Канэльяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імока

Заснаваны 2012
Арэна Палявэрдэ
Галоўны трэнэр Даніеле Сантарэльлі
Чэмпіянат Сэрыя А1
2023—2024 1 месца
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Імо́ка (па-італьянску: Imoco) — італьянскі жаночы валейбольны клюб зь места Канэльяна, якое месьціцца на Поўначы Італіі.

Валейбалісткі «Імока» сэзону 2014—2015 гадоў.

Клюб быў заснаваны 15 сакавіка 2012 году, праз два месяцы пасьля банкруцтва клюб «Спэс», то бок іншай валейбольнай каманды з Канэльяна[1]. У красавіку 2012 году ён набыў ліцэнзію Сэрыі A1 у клюбу «Парма», што каманда атрымала права на ўдзел адразу ў найвышэйшай італьянскай лізе[2]. Клюб упершыню здабыў перамогу ў італьянскім першынстве ў сэзоне 2015—2016 гадоў. Ужо празь некалькі месяцаў дружына стала ўладальніцай Супэркубка Італіі[3]. 5 сакавіка 2017 году «Імока» ўпершыню здабыла Кубак Італіі, атрымаўшы перамогу ў фінале над клюбам «Нордмэканіка» з Модэны зь лікам 3:0[4]. У сьнежні 2019 году клюб выйграў клюбны чэмпіянат сьвету сярод жанчынаў.

У 2020 годзе канэльянкі яшчэ раз здабылі Кубак Італіі. Праз пандэмію каранавіруса Сэрыя А1 і Ліга чэмпіёнаў ЭКВ былі заўчасна адмененыя. «Імока» была аб’яўленая пераможцам рэгулярнага сэзону айчыннай лігі, але тытул чэмпіёнак краіны ў гэты сэзон не атрымаў аніхто. У Лізе чэмпіёнаў «Імока» і турэцкі «Вакыфбанк» дакрочылі да паўфіналу, здабываўшы перамогі ўва ўсіх матчах турніру, але на гэтым розыгрыш быў скончаны[5].

У сэзонах 2021—2022 і 2022—2023 гадоў каманда працягнула дамінаваньне ў італьянскім жаночым валейболе, здабыўшы перамогі ўва ўсіх нацыянальныя турнірах, як чэмпіянаце, гэтак у Кубку і Супэркубку краіны. Вынікі сэзону 2023—2024 году апынуліся такімі ж трыюмфальнымі, як і трыма гадамі раней. Каманда зноў выйграла ўсе 4 афіцыйныя турніры — чэмпіянат, Кубак і Супэркубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў ЭКВ, пры гэтым у галоўным клюбным турніры Эўропе каманда ўнікнула паразаў у 11 згуляных матчах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]