Сара Ўэскат-Ўільямз
Выгляд
Сара Ўэскат-Ўільямз | |
Прэм’ер-міністар Сінт-Маартэну | |
---|---|
10 кастрычніка 2010 — 19 сьнежня 2014 | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Марсэль Гумбс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
8 красавіка 1956 (68 гадоў) Сэн-Мартэн |
Партыя: | Дэмакратычная партыя Сінт-Маартэну |
Адукацыя: | |
Імасьць Сара Ўэскат-Ўільямз (па-ангельску: Her Excellency Sarah Wescott Williams) — лідэр Дэмакратычнай партыі Сінт-Маартэну й першая прэм’ер-міністар. Яе партыя мае толькі 2 месцы ў Радзе вострава ў выніку выбараў, але згодна з кааліцыйым пагадненьнем Дэмакратычнае партыі й Партыі аб’яднанага народу 10 кастрычніка 2010 году яна была абраная прэм’ер-міністрам[1].
З прычыны распаду кааліцыі ў красавіку 2012 году, 21 траўня быў абраны новы кабінэт міністраў Сінт-Мартэна. Сара Ўэскат-Ўільямс засталася прэм’ер-міністрам аўтаноміі і сфармавала другі кабінэт міністраў[2][3][4].