СарЭкс
СарЭкс | |
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1959 |
Краіна | Расея |
Разьмяшчэньне | Рэспубліка Мардовія |
Адрас | Саранск, вул. Пралетарская, 126А |
Галіна | сельскагаспадарчае машынабудаваньне |
Прадукцыя | экскаватары, трактары |
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «СарЭкс» — расейскі вытворца трактароў, экскаватараў, пагрузчыкаў, камунальнай і спэцыяльнай тэхнікі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Саранску.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1943 року ў Саранску адкрыты матарнарамонтны завод, які працаваў на франтавыя патрэбы. Па вайне прадпрыемства працягнула рамантаваць рухавікі, выпускала сельскагаспадарчае абсталяваньне. Рашэньнем Савету Міністраў РСФСР і Мардоўскага Саўнаркаму ад 5 траўня 1959 року пераўтворанае ў Саранскі экскаватарны завод. Асноўная спэцыялізацыя — вытворчасьць гідраўлічных землякопных машынаў.
У 1990 року ў часе прыватызацыі пераўтвораны ў ААТ «СарЭкс».
У 2007 року кантроль над прадпрыемствам перайшоў да ЗАТ «Агроевросоюз», пастаўнік у Расею трактароў вытворчасьці ААТ «Харкаўскі трактарны завод». Акрамя традыцыйнага выпуску экскаватараў, «СарЭкс» пачаў зборку трактароў.
У верасьні 2007 року пачаўся выпуск унівэрсальна-ворнага трактару «Беларус-1221.2»[1] паводле ліцэнзіі Менскага трактарнага заводу.
У 2009 року «СарЭкс» перайшоў пад кіраваньне канцэрну «Трактарныя заводы». Засвоены выпуск трактароў «Беларус-82.6» і «Беларус-82.1», а таксама франтальных пагрузчыкаў, прыборачных, сьнегаачышчальных, фрэзэрных ды іншых машынаў. Адзін з найбуйнейшых на Расеі вытворцаў экскаватараў на базе колавых трактароў МТЗ-80/82 ды ЮМЗ-6АК.
З 2019 року знаходзіцца ў працэсе банкруцтва[2][3].
Асноўныя акцыянэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Инг Банк (Евразия) | 1,31% |
ЗАТ «Депозитарно-Клиринговая Компания» | 5,30% |
Conti Invest Ltd. | 24,00% |
Hawkinge Limited | 21,53% |
Wodan Capital ST Fund | 16,56% |
ААТ «Красноярский завод комбайнов» | 23,50% |
Іншыя | 7,80% |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белорусские тракторостроители могут потерять российский рынок (рас.) Компании. €кономика.by (13 сьнежня 2010). Праверана 22 красавіка 2022 г.
- ^ АО „САРЭКС“ (рас.) О предприятии. Руспром. Праверана 22 красавіка 2022 г.
- ^ ТелеСеть Мордовии (10 канал). (26 сакавіка 2020) САРЭКС банкротят (рас.). YouTube. Праверана 22 красавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына(недаступная спасылка)
- Экскаватар.ру (рас.)