Санэт, напісаны на Ўэстмінстэрскім мосьце (3 верасьня 1802)
Ангельская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
«Санэт, напісаны на Вэстмінстэрскім мосьце 3 верасьня 1802» (па-ангельску: Composed upon Westminster Bridge, September 3, 1802) — санэт, напісаны Ўільямам Ўордсвартам, які апісвае краявід сьвітальнага Лёндану з боку аднаго з мастоў на Тэмзе. Упершыню апублікаваны ў 1807 годзе.
Earth has not anything to show more fair:
Dull would he be of soul who could pass by
A sight so touching in its majesty:
This city now doth, like a garment wear
The beauty of the morning; silent, bare,
Ships, towers, domes, theatres and temples lie
Open unto the fields and to the sky,
All bright and glittering in the smokeless air.
Never did sun more beautifully steep
In his first splendor, valley, rock or hill;
Ne’er saw I, never felt a calm so deep!
The river glideth at his own sweet will:
Dear God! the very houses seem asleep;
And all that mighty heart is lying still!
Ўільям Ўордсварт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ўільям Ўордсварт быў літаратарам эпохі Рамантызму. Рамантычны рух апісваў людзей, якія адмовіліся ад створанага Ісакам Ньютанам і яго пасьлядоўнікамі строгага навуковага сьвету. Разам зь Ўільямам Блэйкам, Ўордсварт узначальваў ангельскую рамантычную школу «лэйкістаў», пачынаючы рэвалюцыю думкі і выказваньня. Ён меркаваў, што праз прыроду і еднасьць зь ёю людзі мусяць спасьцігнуць шчасьце. Ён абраў вясковую плынь, таму што:
У гэтым стане, чымся будучы замкнёным, асноўныя пачуцьці ў сэрцы знаходзяць лепшую глебу, у якой яны могуць дасягнуць сваёй сьпеласьці, і выказвацца больш чыстаю і выразнаю мовай. | ||
—Прадмова да «Лірычных балядаў», другое выданьне |
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верш быў напісаны ў 1802, калі Ўордсварт і яго сястра, Дораці, былі на шляху да францускага гораду Кале, куды яны адправіліся, каб сустрэцца зь мінулай палюбоўніцай паэта Анэт Валён і яго пазашлюбавай дачкой Каралінай. Ўордсварт ня бачыў яе з 1791 году, калі ён выказаў сваё жаданьне зь ёю ажаніцца, але неўзабаве быў вымушаны вярнуцца ў Брытанію ў сувязі з нарастаючай верагоднасьцю англа-францускае вайны. У 1802 годзе пасьля заключэньня Ам’енскага міру падарожжы ў Францыю былі ўжо не пад забаронай. Цяпер жа Ўордсварт хацеў узяць шлюб з Мэры Хатчынсан, сяброўкай свайго дзяцінства. Мэтай іхняе вандроўкі было дасягненьне ўзаемнае задавальняючай дамоўленасьці ў сьвятле Ўордсвартавых абяцаньняў узяць шлюб з Анэтай і ашычшэньня яго сумленьня дзеля шлюбу з Мэры[1].
Брычка, у якой яны вандравалі, спынілася на Вэстмінстэрскім мосьце, і выгляд гораду якімсьці чынам моцна уразіў Ўордсварта, нягледзячы на тое, што горад быў створаны выключна людзкімі высілкамі, а не прыродай. Тагачасны Лёндан быў вялікім брудным горадам, які нагэтулькі разросься ў часы Індустрыяльнае рэвалюцыі, што вясковае насельніцтва ўпадабала бы лепш сканаць у галечы, чымся пераехаць у такое невядомае бруднае месца. Ўордсварт быў уражаны яго прыгажосьцю на ранішнім сьвітанку.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верш напісаны ў форме петраркавага санэту. Па яго схеме верш падзяляецца на дзьве часткі: першыя восем радкоў (актава) і апошняе шасьцірадкоўе (сэкстэт). Паміж гэтымі часткамі стаіць вольта, якая акцэнтуе ўласьцівы для першага васьмірадкоўя настрой верша альбо прадмет аповеду паміж актавай і сэкстэтам. У першых васьмі радках паэт дэтальна апісвае выгляд ранішняга Лёндану, а ў апошнім шасьцірадкоўі параўноўвае выгляд гораду з прыроднымі краявідамі. Рыфмаваная схема — ABCAABBA DEDEDE, уласьцівая для большасьці петраркавых санэтаў.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку верша паэт апісвае прыгажосьць ранішняга краявіду на Вэстмінстэркім мосьце. Ён кажа, што няма нічога прыгажэйшага на зямлі за гэтую сцэну, «кранальнае сваёй велічнасьцю». Ўордсварт прыпісвае яе прыгажосьць «бяздымнаму паветру» (па-ангельску: smokeless air), якое зьяўляецца незвычайнай рэччу для Лёндану 1800-х гадоў, і той маляўнічасьці, якую можа прынесьці толькі ранішні сьвітанак. У паэтызацыі рэчаіснасьці паэт даходзіць да меркаваньня, што ніякі «лог, уцёс ці ўзгорак» (па-ангельску: valley, rock or hill) ня быў так цудоўна асьветлены золкам. Улічваючы Ўордсвартаву перавагу да вясковых вобразаў і прыроды, такі прыём здаецца даволі дзіўным, пакуль перадапошні радок санэта не дае паўадказ на гэтае пытаньне. Прыгожасьць горада заключаецца ў тым, што горад сьпіць. Пакуль яшчэ няма людзей, якія кудысьці сьпяшаюцца, яшчэ няма дыму. Сонца можа аказваць такі эфэкт толькі ў адмысловы досьвіткавы час, калі горад яшчэ ня стаў горадам, пакуль той — толькі шэраг будынкаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «На мосце» ў перакладзе Алены Таболіч
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |