Сальма Гаек
Сальма Гаек | |
Salma Hayek | |
Сальма Гаек у 2012 годзе | |
Дата нараджэньня | 2 верасьня 1966 (58 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Коацакаалькас, Мэксыка |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, сьпявачка, кінарэжысэр, кінапрадусар |
Гады дзейнасьці | 1988 — цяпер |
Дзеці | Valentina Paloma Pinault[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000161 |
Сальма Вальгарма Гаек Хімэнэс-Піно (па-гішпанску: Salma Valgarma Hayek Jiménez-Pinault; нарадзілася 2 верасьня 1966 году[1] году, Коацакаалькас, Мэксыка) — мэксыканска-амэрыканская акторка, рэжысэр і прадусар. Яна пачала сваю кар’еру ў Мэксыцы, сыграўшы галоўныя ролі ў тэленавэле «Тэрэза» й фільме «Алея цудаў», за якую была намінаваная на прэмію «Арыель». У 1991 годзе Гаек пераехала ў Галівуд і стала вядомай дзякуючы ролям у галівудзкіх фільмах, як то «Роспачны» (1995), «Догма» (1999), і «Дзікі, дзікі Захад» (1999).
Хаек зьнялася ў больш як 30 фільмах. Яна ёсьць першай мэксыканкай, якая была намінавана на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў 2002 годзе. Другая пасьля Фэрнанда Мантэнэгра з трох лацінаамэрыканскіх акторак у гісторыі, якая была намінавана на гэтую ўзнагароду, трэцяй зьяўляецца Каталін Сандына Марэна. Сальма мае гішпанска-лібанскае паходжаньне[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Today in history: September 2» MSNBC
- ^ Salma Hayek. Hello! Daily News
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сальма Гаек — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сальма Гаек на Internet Movie Database
- Сальма Гаек на People.com