Сайман Бэйкер
Сайман Бэйкер | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 30 ліпеня 1969 |
---|---|
Месца нараджэньня | Лонсэстан, Тасманія, Аўстралія |
Грамадзянства | Аўстралія |
Альма-матэр | унівэрсытэт Новага Паўднёвага Ўэйлзу |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1987 — цяперашні час |
IMDb | ID nm0048932 |
Сайман Бэйкер (па-ангельску: Simon Baker), таксама вядомы як Сайман Дэні (па-ангельску: Simon Denny; нарадзіўся 30 ліпеня 1969 году, Лонсэстан, Тасманія, Аўстралія) — аўстралійскі тэле- і кінаактор. Вядомы дзякуючы выкананьню галоўнай ролі ў тэлесэрыяле «Мэнталіст».
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сайман нарадзіўся ў Лонсестане на востраве Тасманія, што належыць Аўстраліі, у сям’і Элізабэт Лабэртан, школьнай настаўніцы ангельскай мовы, і Бары Бэйкера, садоўніка й мэханіка. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Баліны, якую скончыў у 1986 годзе. Затым Бэйкер зьехаў ў Сыднэй, каб вывучыцца на мэдбрата, аднак ён гэтак і не атрымаў дыплёму. Яго ўсё часьцей запрашалі на здымкі, пасьля таго як ён разам зь сябрам наведваў праслухоўваньні ў якасьці маральнай падтрымкі.
Сайман быў выгадаваны ў духу каталіцызму. Ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе. Жанаты з аўстралійскай акторкай Рэбэкай Рыг. У пары ёсьць тры дзіцяці: Стэла, Клод і Гэры. Да нядаўняга часу яны пражывалі ў Малібу, Каліфорнія, пакуль актор на час не вярнуўся назад у Сыдней. У наш час сям’я жыве ў Лос-Анджэлесе.
Двойчы намінаваўся на прэмію Залаты Глёбус — у 2002 годзе за галоўную ролю ў сэрыяле «The Guardian» і ў 2010 г. за галоўную ролю ў сэрыяле «Мэнталіст».
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сайман Бэйкер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Simon Baker на allmovie(анг.)
- Simon Baker на Tv.com(анг.)
- Сайман Бэйкер(анг.) на сайце IMDb
![]() |
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |