Рэя Сыльвія
Рэя Сыльвія | |
лац. Rhea Silvia | |
«Марс і Рэя Сыльвія». Рубэнс | |
Род дзейнасьці | вясталка |
---|---|
Дата нараджэньня | невядома |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | VIII стагодзьдзе да н. э. |
Месца сьмерці |
|
Занятак | жрыца, Вясталкі |
Бацька | Нумітор |
Маці | невядома |
Муж | Тыбэрын |
Дзеці | Ромул, Рэм |
Рэя Сыльвія (па-лацінску: Rhea Silvia), Ілія — у рымскай міталёгіі маці Ромула й Рэма. Паводле адной з вэрсіяў, набліжаючай заснаваньне Рыма да прыбыцьця ў Італію Энэя, Рэя Сыльвія была ягонай дачкой ці ўнучкай; паводле іншай, больш распаўсюджанай, — дачкой цара Альбы-Лёнгі Нумітара (адсюль другая частка імя Рэі Сыльвіі — ад лац. silvus, «лесавік» — мянушка альбо радавое імя ўсіх цароў Альбы-Лёнгі), выгнанага сваім братам Амуліюсам, які захапіў уладу.
Амуліюс, для таго, каб у Рэі Сыльвіі не было дзяцей, зрабіў яе вясталкай. Аднак Рэя Сыльвія нарадзіла двух двайнятаў ад бога Марса (ёсьць вэрсія, што ад Амуліюса ў абліччы Марса). За парушэньне абраду бясшлюбнасьці, якая давалася вясталкамі, Рэя Сыльвія была падвергнутая пакараньню: пасьля нараджэньня Ромула й Рэма, Амуліюс загадаў закапаць Рэю Сыльвію ў зямлю. Па іншай вэрсіі яна была заключана ў цямніцу альбо кінута ў раку Тыбр. Рэя Сыльвія была выратавана Тыбэрынам, богам ракі Тыбр, і стала ягонай жонкай.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэя Сыльвія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Рея Сильвия. greekroman.ru
- Герои мифов. Рея Сильвия. myfhology.narod.ru