Рэдукцыя (біялёгія)
Выгляд
Біялягічная рэдукцыя (ад па-лацінску: reducere — вяртаць; прыводзіць у пэўны стан) — памяншэньне, спрашчэньне будовы ці зьнікненьне органаў у сувязі са стратай іх функцый падчас эвалюцыі.
Да прыкладу, прадстаўнікі сямейства Chloranthaceae адрозьніваюцца моцнай рэдукцыяй кветак: пялёсткі, а часам і падвяночкавы лісток, у іх адсутнічаюць, мужчынскія кветкі ў некаторых відаў маюць усяго адну тычачку.
Нярэдка страта ворганамі ўласьцівай ім функцыі адбываецца падчас індывідуальнага (онтагенэз) ці гістарычнага (філагэнэз) разьвіцьця арганізмаў. Звычайна біялягічная рэдукцыя вядзе да росквіту віду (біялягічнага прагрэсу).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Биологический энциклопедический словарь / глав. ред. М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 534.
- Словарь иностранных слов. — м: «Сирин», 1996. — С. 423.