Онтагенэз

Онтагенэ́з — індывідуальнае разьвіцьце арганізму ад зараджэньня (апладненьне заплодкавай вузы, дзяленьне матчынай асобіны) да сканчэньня жыцьця (сьмерць або новае дзяленьне). Тэрмін уведзены Эрнстам Гекелем у 1866 годзе. Онтагенэз улучае ўвесь час разьвіцьця і жыцьця арганізму ў адрозьненьне ад філягенэзу, які апісвае толькі эвалюцыйную гісторыю віду. Іншымі словамі, онтагенэз ёсьць працэсам, у якім арганізм праходзіць усе стадыі разьвіцьця цягам свайго існаваньня. Не зважаючы на тое, што разьвіцьцёвыя працэсы могуць уплываць на наступныя эвалюцыйныя працэсы[1], арганізмы праходзяць праз жыцьцё этапы онтагенэзу, то бок разьвіцца, а ўжо віды агулам могуць эвалюцыянаваць.
Онтагенэз, эмбрыялёгія і разьвіцьцёвая біялёгія цесна павязаныя паміж сабою, а часам яны могуць ужывацца адзін замест іншага. Аспэктам антагенэзу ёсьць марфагенэз, то бок разьвіцьцё формы і будовы арганізму, рост тканак і вузная дыфэрэнцыяцыя. Тэрмін «онтагенэз» таксама ўжываецца ў вузнай біялёгіі для абазначэньня разьвіцьця розных тыпаў вузаў унутры арганізму[2]. Онтагенэз ёсьць важнай галіною дасьледаваньняў у многіх дысцыплінах, улучна з разьвіцьцёвай біялёгіяй, вузнай біялёгіяй, генэтыкай, разьвіцьцёвай псыхалёгіяй, разьвіцьцёвай кагнітыўнай нэўранавукай і разьвіцьцёвай псыхабіялёгіяй. У антрапалёгіі онтагенэз разумеецца як працэс, празь які кожны з нас увасабляе гісторыю ўласнага станаўленьня[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gould, S.J. (1977). «Ontogeny and Phylogeny». Cambridge, Massachusetts: The Belknap Press of Harvard University Press.
- ↑ Thiery, Jean Paul Epithelial–mesenchymal transitions in development and pathologies // Current Opinion in Cell Biology. — 01.12.2003. — Т. 15. — № 6. — С. 740—746. — DOI:10.1016/j.ceb.2003.10.006
- ↑ Toren, Christina Anthropology, by Comparison. — ISBN 978-0-203-46390-1
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|