Рэгенішкі
Рэгенішкі лац. Regieniški | |
лет. Regeniškės | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Віленскі |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°48′0″ пн. ш. 25°26′0″ у. д. / 54.8° пн. ш. 25.43333° у. д.Каардынаты: 54°48′0″ пн. ш. 25°26′0″ у. д. / 54.8° пн. ш. 25.43333° у. д. |
Рэгенішкі |
Рэгенішкі (лет. Regeniškės) — вёска ў Летуве, у міжрэччы Вяльлі і Дубінгі. Уваходзяць у склад Сужанскага староства Віленскага раёну Віленскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгін або Раген (Regin, Ragenus) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. засьценак Рэгенішкі ўваходзіў у склад Віленскага павету Віленскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1905 год — 21 чалавек[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1221—1222, 1241.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 590.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 63.