Рэвалюцыйная Каталёнія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэвалюцыйная Каталёнія
Catalunya revolucionària
[[Женэралітэт Каталёніі|]]
 
[[Другая Гішпанская Рэспубліка|]]
21 ліпеня 1936 — 10 лютага 1939 [[Франкісцкая Гішпанія|]]
Сьцяг Рэвалюцыйнай Каталёніі Герб Рэвалюцыйнай Каталёніі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Рэвалюцыйнай Каталёніі
Афіцыйная мова каталянская, гішпанская
Сталіца Барсэлёна
Форма кіраваньня дэ-факта:
безьдзяржаўнае грамадзтва (анарха-сіндыкалізм)
дэ-юрэ:
аўтаномны ўрад у складзе канстытуцыйнай
рэспублікі (Жэнэралітэт Каталёніі)
Гісторыя
 • Стварэньне
 • Роспуск ЦКАВК
 • Травеньскія дні
 • Спаданьне Барсэлёны
 • Скасаваньне

21 ліпеня 1936
1 кастрычніка 1936
3-8 траўня 1937
26 студзеня 1939
10 лютага 1939


Рэвалюцы́йная Каталёнія (21 ліпеня 1936 — 1939) была часткай Каталёніі (аўтаномны рэгіён на паўночным усходзе Гішпаніі), кантраляванай рознымі анархісцкімі, камуністычнымі і сацыялістычнымі прафзьвязамі, партыямі і міліцыяй пэрыяду грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Хоць Жэнэралітэт Каталёніі намінальна знаходзіўся ля ўлады, прафзьвязы дэ-факта кантралявалі вялікую частку эканомікі і узброеных сіл. Адным з такіх прафзьвязаў была Нацыянальная канфэдэрацыя працы (НКТ, па-гішпанску: CNT — Confederación Nacional del Trabajo), якая была дамінантным прафзьвязам на той час і цесна злучаная зь ім Фэдэрацыя анархістаў Іберыі (па-гішпанску: FAI — Federación Anarquista Ibérica).

Сацыялістычнае кіраваньне ў рэгіёне пачалося з Гішпанскай рэвалюцыі 1936 году, вынікам якой стаў працоўны кантроль над прадпрыемствамі і фабрыкамі, калектыўнай сельскай гаспадаркай і сутычкамі з гішпанскімі нацыяналістамі і каталіцкім духавенствам. Усё большы ўплыў камуністычнай партыі Гішпаніі (PCE) на урад Народнага фронту і яе жаданьне нацыяналізаваць рэвалюцыйныя камітэты і міліцыю прывялі яе ў канфлікт з НКТ, што прывяло да ”Травеньскіх дзён” і замены НКТ, як галоўнай палітычнай сілы Каталёніі, на Зьяднаную сацыялістычную партыю Каталёніі до іх паражэньня ад нацыяналістычных сіл ва 1939 годзе.

Кіраваньне Каталёнія і было глыбока ўкарэнена ў ідэях анарха-сіндыкалізму і анарха-камунізму, што зрабіла Каталёнію самай вялікай тэрыторыяй з падобнай формай кіраваньня ў гісторыі. Абедзьве гэтыя ідэалёгіі шмат у чым заснаваны на ідэях Пятра Крапоткіна і яго кнігі «Заваёва хлеба», дзе выкладаецца будучыня, ва якой працоўныя яднаюцца ў прафзьвязы і бяруць на сябе кіраваньне прамысловасьцю, а кампаніі і прадпрыемствы наўпрост кантралююцца працоўнымі.

Кінэматограф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Vivir la utopía [1](Жывая ўтопія), дакумэнтальны фільм Хуана Гамеро, гішпанскі з ангельскімі субтытрамі, працягласьць 94 хвіл.
  • Roіg І Negre [2] (Чырвоны і Чорны), дакумэнтальны фільм пра анархізм ва Каталёніі на TV3 (Каталёнія) (на каталянскай).
  • Зямля і свабода, фільм 1995 году рэжысэра Кена Лоўча па сцэнары Джыма Алена
  • Lіbertarіas, гішпанскі фільм 1996 году рэжысэра Вісэнтэ Аранды пра анарха-фэмінісцкую групу, цесна злучаную з CNT-FAІ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Vivir la utopía (Жывая ўтопія, Анархізм ва Гішпаніі), дакумэнтальны фільм Хуана Гамеро, гішпанскі з ангельскімі субтытрамі, працягласьць 94 хвіл.
  2. ^ Roіg І Negre (Чырвоны й Чорны), дакумэнтальны фільм пра анархізм ва Каталоніі на TV3 (Каталонія) (на каталянскай)