Рыта Ачкіна
Рыта Ачкіна | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Рыта Мікалаеўна Ачкіна |
Нарадзілася | 1 лютага 1939 (85 гадоў) Магілёў, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 168 см |
Вага | 63 кг |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лыжныя гонкі |
Узнагароды і мэдалі |
Ры́та Ачкіна (1 лютага 1939, Магілёў, БССР) — беларуская лыжніца, прызэрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка сьвету. Першая ўраджэнка Беларусі прызэрка зімовых Алімпійскіх гульняў. Майстар спорту СССР міжнароднай клясы (1966). Заслужаны майстар спорту СССР (1989).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На зімовай Алімпіядзе 1964 году ў Інсбруку заняла 10-е месца ў гонцы на 5 км.
На зімовай Алімпіядзе 1968 году ў Грэноблі заваявала бронзу ў эстафэтнай гонцы, акрамя таго была 6-й у гонцы на 5 км.
На чэмпіянаце сьвету па лыжных відах спорту 1966 году ў Осла стала чэмпіёнкай у эстафэтнай гонцы і заваявала бронзу ў гонцы на 5 км.
У 1965 годзе стала абсалютнай чэмпіёнкай СССР, атрымаўшы перамогу ў асабістых гонках на 5 і 10 км і ў эстафэце.
З 1979 году — кіраўнік фізвыхаваньня Маскоўскага тэхнікуму чыгуначнага транспарту.
Пасьля завяршэньня спартовай кар’еры працавала настаўнікам фізкультуры ў пачатковай школе. У цяперашні час пражывае ў Маскве, па стане на 2010 год, нягледзячы на сталы ўзрост працягвала працаваць настаўнікам фізкультуры.
15 студзеня 2014 году Ачкіна плавала ў маскоўскім басэйне ЦСКА, ў нейкі момант ёй стала кепска і яна пачала тануць. Яе адвезьлі ў рэанімацыю маскоўскай Гарадской клінічнай бальніцы імя Боткіна, ёй дыягнаставалі інсульт[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэдалістка Алімпіяды-68 Рыта Ачкіна: «Люблю паганяць у футбол з хлапчукамі»(недаступная спасылка) (рас.)
- Інтэрв’ю па серадах. Рыта Ачкіна (чэмпіёнка сьвету па лыжах). ТРК Магілёў (рас.)
- Знакамітыя спартоўцы. Рыта Ачкіна.(недаступная спасылка) (рас.)