Рыдыкішкі
Рыдыкішкі лац. Rydykiški | |
лет. Ridikiškė | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Таўроскі |
Раён: | Таўроскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°19′55″ пн. ш. 22°21′7″ у. д. / 55.33194° пн. ш. 22.35194° у. д.Каардынаты: 55°19′55″ пн. ш. 22°21′7″ у. д. / 55.33194° пн. ш. 22.35194° у. д. |
Рыдыкішкі |
Рыдыкішкі, Рыдзікішкі (лет. Ridikiškė) — вёска ў Летуве, на рацэ Шуні. Уваходзяць у склад Мажанскага староства Шылэльскага раёну Таўроскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэдэка (Redeco) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. Рыдыкішкі ўваходзілі ў склад Расенскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1902 год — 59 чалавек[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 1205.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 83.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 591.