Рыгор Засім
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Засім.
Рыго́р Іва́навіч За́сім (1894, Плябанцы Пружанскага павету, Расейская імпэрыя — 1971) — удзельнік барацьбы за ўстанаўленьне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1894 року ў вёсцы Плябанцы Пружанскага павету Расейскай імпэрыі.
Узначаліў падпольны рэўкам на Пружаншчыне з моманту яго стварэньня ў красавіку 1920 року. Рэўкам займаўся выданьнем і распаўсюджаньнем нелегальнай літаратуры, правядзеньнем дывэрсыйных актаў, усталяваў сувязь з падпольнымі бальшавіцкімі арганізацыямі Берасьця, Горадні, Кобрыню, Беластоку. У траўні 1920 року быў арганізаваны партызанскі атрад, які змагаўся разам з Чырвонай арміяй супраць польскіх войскаў. З 28 ліпеня 1920 року — старшыня Пружанскага павятовага рэўкаму.
Пасьля адыходу тэрыторыі Пружанскага павету да Польшчы ў 1921 року жыў і працаваў у м. Горлаўка на Данбасе.
Памёр у 1971 року.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імем Рыгора Засіма названая вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Засим Григорий Иванович // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 229. — 30 000 ас.
- Іх імёнамі названы вуліцы горада. Біябібліяграфічны краязнаўчы даведнік / Складальнік В. І. Берднік. — Пружаны: Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма, 2007. — 15 ас.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 66.