Перайсьці да зьместу

Рыбакі (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рыбакі, альбо Рыбацкае прадмесьце (жмудз. Žvejai, Žvejų priemiestis) — гістарычная мясцовасьць у Вільні, разьмешчаная за Вяльлёй.

Пачатак засяленьня Рыбакоў адносіцца да XIV стагодзьдзя, калі на правым беразе Вяльлі, насупраць Старога Места, была заснаваная рыбацкая сяліба.

Паселішча Рыбакі ў XVI стагоддзі слынулася адзіным у Літве (Беларусі) шклозаводам і самымі вялікімі жыдоўскімі могілкамі, якія дзейнічалі з 1592 па 1830 год. У 1563 годзе Рыбакі былі злучаны зь Вільняй мастом, які знаходзіўся каля сучаснага моста Міндоўга.

У цяперашні час назва Рыбакі ня выкарыстоўваецца для абазначэньня адміністрацыйнага раёна горада, а напамінам аб былым раёне зьяўляецца вуліца Рыбакі (жмудз. Žvejų gatvė), якая цягнецца ўздоўж берага ракі Вяльля.