Рудня (Гарадоцкі раён)
Ру́дня (лацінка: Rudnia) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, на рацэ Ловаць. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. Да 2018 году цэнтар Руднянскага сельсавета. За 65 кілямэтраў на паўночны ўсход ад места Гарадок, 104 кілямэтры ад Віцебска, 30 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Езярышча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 18 ст. дзяржаўная ўласнасьць у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губэрні. Згодна з інвэнтаром 1845 г. фальварак у складзе маёнтка Дубакрай. У 1880-я гады ў складзе Дубакрайскай воласьці Гарадоцкага павета Віцебскай губэрні ва ўласнасьці графа Апраксіна. У вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, царква, сельскае вучылішча. У 1891 годзе адкрылася школа граматы. З 20 жніўня 1924 вёска Рудня — цэнтар Руднянскага сельсавета Межанскага (з 8.7.1931 г. Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны зь ліпеня 1941 г. да сьнежня 1943 г. вёска знаходзілася на акупаванай тэрыторыі. З 18 ліпеня 1957 г. Рудня ў складзе Езярышчанскага, з 25 сьнежня 1962 г. Гарадоцкага раёна.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 60 жыхароў, 12 двароў (1926)
- 336 жыхароў (1959)
- 289 жыхароў (1970)
- 260 жыхароў, 141 двароў (2001)
- 229 жыхароў, 105 двароў (на 1.1.2002)
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сярэдняя школа
- Дом культуры й бібліятэка
- Аддзяленьне сувязі
- Фэльчарска-акушэрскі пункт
Памятныя мясьціны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Брацкая магіла 167 савецкіх воінаў і партызан на вясковых могілках.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|