Рудакова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Рудакова
Панарама Рудакова
Возера Рудакова
Краіна Беларусь
Плошча 0,24 км²
Плошча вадазбору 1,16 км²
Максымальная глыбіня 28,6 м
Сярэдняя глыбіня 11,3 м
Найбольшая даўжыня 0,7 км
Найбольшая шырыня 0,56 км
Даўжыня берагавой лініі 2,01 км
Вышыня над узроўнем мора
Аб’ём вады 2,72 млн м³
Каардынаты 54°53′50″ пн. ш. 26°53′31″ у. д. / 54.89722° пн. ш. 26.89194° у. д. / 54.89722; 26.89194Каардынаты: 54°53′50″ пн. ш. 26°53′31″ у. д. / 54.89722° пн. ш. 26.89194° у. д. / 54.89722; 26.89194
Рудакова на мапе Беларусі
Рудакова
Рудакова
Рудакова

Рудако́ва — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае за 1 км на поўночны захад ад Мядзелу. Уваходзіць у групу Мядзельскіх азёр і біялягічны заказьнік «Рудакова». Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзёлкі.

Вотоку з возера няма. У возера ўпадае толькі невялікі ручай на захадзе, які ўлетку перасыхае. Асноўную частку вады возера атрымлівае за кошт паверхневага прытоку. Возера знаходзіцца ў межах Сьвянцянскага ўзвышша.

Рудакова належыць да ліку глыбокіх вадаёмаў, нягледзячы на тое, што ягоная плошча складае ўсяго 0,24 км². Найбольшая глыбіня дасягае 28,6 м, сярэдняя — 11,3 м. Доля глыбіняў большых за 2 мэтры складае 88% плошчы. Возера мае высокую празрыстасьць вады — да 5,3 м.

  • Плошча возера — 0,24 км²
  • Плошча вадазбору — 1,16 км²
  • Максымальная глыбіня возера — 28,6 м
  • Сярэдняя глыбіня — 11,3 м
  • Найбольшая даўжыня возера — 0,7 км
  • Найбольшая шырыня — 0,56 км
  • Даўжыня берагавой лініі — 2,01 км
  • Аб’ём вады ў возеры — 2,72 млн м³

Тэмпэратура вады каля дна возера практычна ніколі не перавышае 6°C. Адначасова, вада добра насычаная кіслародам.

У возеры сустракаюцца ляшчы, шчупакі, акуні, платва, пелядзь. Падводная расьліннасьць возера пашыраная да глыбіні 9—13 м.

Узровень вады ў Рудакове на некалькі мэтраў вышэйшы за ўзвовень вады ў Мястры і Мядзелі, паміж якімі яно знаходзіцца. Рудакова злучанае з возерам Мядзел невялікай моцна парослай канавай.

Рудакова зьяўляецца адным з найпрыгажэйшых азёраў Беларусі. На ўсходнім беразе разьмешчаная база адпачынку, на паўднёвым — невялікі пляж. Рашэньнем Мядзельскага райвыканкаму на возеры забароненае выкарыстаньне маторных лодак.

  1. ^ GeoNames — 2005.