Перайсьці да зьместу

Робэртсан Дэйвіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэртсан Дэйвіс
Robertson Davies
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні William Robertson Davies
Псэўданімы Сэмюэль Мэрчбэнкс (Samuel Marchbanks)
Нарадзіўся 28 жніўня 1913(1913-08-28)[1][2][3][…]
Памёр 2 сьнежня 1995(1995-12-02)[2][3][5][…] (82 гады)
Сужэнец Брэнда Дэйвіс[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, драматург, крытык, журналіст
Гады творчасьці 1939—1994
Жанр публіцыстыка, раман, сцэнары
Мова ангельская мова[7]
Дэбют 1939
Значныя творы «Дэптфардзкая трылёгія»
Узнагароды

Робэртсан Дэ́йвіс (28 жніўня 1913 — 2 сьнежня 1994) — канадзкі драматург, сцэнарыст, крытык і журналіст. Лічыцца адным з найпапулярнейшых аўтараў у Канадзе.

Робэртсан Дэйвіс нарадзіўся ў невялікім мястэчку Тэмсвіл. Ягоны бацька валодаў мясцовай газэтай. Абодва бацькі вельмі любілі чытаць, гэтую звычку ў іх пераняў малы Робэртсан. Вучыўся будучы пісьменьнік у прыватнай школе-пансыёне для хлапчукоў Upper Canada College, потым — ва ўнівэрсытэце Кінгстану і ў Баліёльскім каледжы Оксфарду (Ангельшчына).

У 1939 годзе зьявілася першая публікацыя — «Shakespeare’s Boy Actors».

Па вяртаньні ў Канаду ў 1940 годзе ён становіцца літаратурным рэдактарам часопісу «Saturday Night» ды выдаўцом газэты «The Peterborough Examiner» (Пітэрбаро).

У 1951 годзе выходзіць першы буйны раман — «Tempest-Tost». З 1960 па 1981 гады ён выкладаў у Трыніці каледжы ўнівэрсытэту Таронта, ад 1963 году — рэктар Мэсі каледжу.

Найвялікшую вядомасьць Робэртсан Дэйвіс атрымаў пасьля выхаду філязофска-магічнае «Дэптфардзкае трылёгіі» (раманы «Пяты пэрсанаж», 1970; «Мантыкора», 1972; «Сьвет цудаў», 1975).

У 1980-х піша яшчэ адную трылёгію — «Корніскую трылёгію» (раманы «Мяцежныя анёлы» (The Rebel Angels), 1970; «Што ў костках закладзена» (What’s Bred in the Bone), 1985; «Ліра Арфэя» (The Lyre of Orpheus), 1989). Першы зь іх, разам з «Дэптфардзкае трылёгіяй», быў уключаны ў знакаміты літаратурны «Заходні канон» крытыка Гаральда Блума. Два апошнія раманы Дэйвіса — «Murther and Walking Spirits» (1991, гісторыя, якую распавёў прывід забітага чалавека) ды «The Cunning Man» (1994) — таксама мелі посьпех, але скончыць сваю чацьвертую трылёгію пісьменьнік не пасьпеў.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ а б Robertson Davies // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Robertson Davies // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  4. ^ а б Robertson Davies // Encyclopædia Britannica (анг.)
  5. ^ Robertson DAVIES // NooSFere (фр.) — 1999.
  6. ^ https://www.thestar.com/news/gta/2013/01/10/robertson_davies_wife_brenda_davies_dies_at_age_95.html
  7. ^ Davies, Robertson, 1913-1995 // CONOR.SI