Рамуальд Янушкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамуальд Янушкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 сакавіка 1808(1808-03-30)[2]
Памёр 30 сакавіка 1865(1865-03-30)[2] (57 гадоў)
Пахаваны
Род Янушкевічы[d]
Бацькі Міхал Янушкевіч[d]
Тэкля з Сакалоўскіх[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Янушкевіч.

Рамуальд Янушкевіч (па-польску: Romuald Januszkіewіcz; 31 сакавіка 1808, в. Усава, Слуцкага (?) павета — 31 сакавіка 1865) — памешчык зь Менскага павета Менскай губерні, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў гербу «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстаха, Януара і Адольфа.

Пачаткова ён вучыўся ў Нясьвіскай школе, дзе скончыў 3 клясы, з 1821 г. у Слуцкай гімназыі, перад паўстаньнем вывучаў права ў Віленскім унівэрсытэце, служыў пры М. Навасільцаве. У паўстаньні з сакавіка 1831 году. З 13 чэрвеня 1831 году паручнік у штабе Антонія Гелгуда. 13 ліпеня 1831 году перайшоў зь яго корпусам межы Прусіі. Па рашэньню МСК ад 31.8.1833 аднесены да 2 разраду злачынцаў.

У студзені 1832 году эміграваў у Францыю. 26 мая 1832 году знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. З 1 кастрычніка 1832 году сябра Таварыства Літоўскае і Рускіх Зямель. У 1833 годзе пад час высылкі Яўстаха з Парыжу займаўся справамі кнігарні. З 1841 году зьяўляўся адным з прыбліжаных А. Тавянскага.

Памёр і пахаваны ў Нантэры.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 ліпеня 1857 году ажаніўся, меў сына Тадэвуша й дачок Караліну й Марыю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]