Януар Янушкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Януар Янушкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 студзеня 1816(1816-01-30)
Памёр 1894
Род Янушкевічы[d]
Бацькі Міхал Янушкевіч[d]
Тэкля з Сакалоўскіх[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Янушкевіч.

Януар Ян Фэрдынанд (30 студзеня 1816 — 1894) — памешчык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў гербу «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстаха, Рамуальда і Адольфа.

Пачаткова вучыўся ў Слуцкай гімназіі, працягваў вучобу ў Віленскай гімназыі[1].

Януарый з прычыны малых гадоў не ўдзельнічаў у паўстаньні 1830-1831 гадоў. У выніку з усіх братоў ён быў адзіным, хто застаўся пасьля паўстаньня на радзіме. Намаганьнямі яго, а таксама маці й сёстраў, маёнтак Дзягільна так і ня быў канфіскаваны расейскімі ўладамі й застаўся ў валоданьні Янушкевічаў[1].

Яго нашчадкі атрымалі пацьверджаньне дваранства ў Герольдыі Сэнату й шырока расьсяліліся па Менскім павеце[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]