Вольга Гарбачова
Выгляд
Вольга Гарбачова | |
| Дата нараджэньня | 18 лістапада 1961 (64 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | гісторык, філёзаф |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Во́льга Васі́леўна Гарбачо́ва (у дзявоцтве Русак; нар. 18 лістапада 1961, Варкута, Расея) — беларуская гістарычка, філёзафка. Кандыдатка гістарычных навук (1995), дацэнтка (2002)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «Філязофія», у 1993 годзе асьпірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі па спэцыяльнасьці «Айчынная гісторыя»[1].
Працуе на катэдры этналёгіі, музеалёгіі й гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт[1].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Навуковыя інтарэсы: гісторыя 19 ст.; тэорыя й гісторыя сусьветнай культуры[1]. Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца біябібліяграфічнага слоўніка «Удзельнікі паўстаньня 1830—1831 гг. на Беларусі» (2004)