Ракетны абстрэл Дзяляціна
Частка ад | Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022) |
---|---|
Краіна | Украіна |
Цяперашняе месцазнаходжаньне | Дзяляцін |
Дата | 18 сакавіка 2022 |
Узбраеньне | Іскандэр, Kh-101, Kh-55 |
Атака на Дзяляцін у 2022 годзе — ракетны ўдар па падземным складзе зброі ў Дзяляціне Надварнянскага раёна Івана-Франкоўскай вобласьці. Першае заяўленае ўжываньне Расеяй гіпэргукавой зброі(uk) Х-47М2 «Кінжал(uk)» падчас расейска-ўкраінскай вайны.[1][2][3][4][5]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 сакавіка Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі паведаміла, што маскальскія вайскоўцы ўжылі гіпэргукавыя ракеты комплексу «Кінжал» для зьнішчэньня падземнага сховішча ў Дзяляціне.[6][7] Прэс-сакратар камандаваньня ВПС УСУ Юрый Ігнат пацьвердзіў ракетны ўдар па Дзяляціну.[8] Мінабароны Ўкраіны пацьвердзіла атаку на склады, але не змагло вызначыць пэўны тып зброі, якой яна была зьдзейсьнена. Акрамя таго, па зьвестках міністэрства: «На жаль, Украіна стала палігонам для выпрабаваньняў арсенала ракетнага ўзбраеньня Расеі. Яны выкарыстоўваюць апэратыўна-тактычныя комплексы „Іскандэр“, крылатыя ракеты „Калібр(uk)“ і іншыя: Х-101(uk), Х-55(uk), Х- 555».[9]
Афіцыйныя асобы ЗША пацьвердзілі CNN, што Расея запусьціла магутныя гіпэргукавыя ракеты па Ўкраіне, што стала першым вядомым ужываньнем такіх ракет у баявых дзеяньнях. Расея заявіла, што ў пятніцу прымяніла гіпэргукавыя ракеты для зьнішчэньня склада боепрыпасаў у Дзяляціне. Запускі, імаверна, былі прызначаны для праверкі зброі й адпраўкі паведамленьня Захаду пра расейскія магчымасьці.[10]
Расейскае відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расея апублікавала відэазапіс ракетнага ўдару па зброевым складзе ў Дзяляціне, населеным пункце на паўднёвым захадзе Ўкраіны, усяго за 100 кілямэтраў ад мяжы з Румыніяй. Увечары 19 сакавіка The War Zone атрымала спадарожнікавыя здымкі амэрыканскай кампаніі Planet Labs(en), якія пацьвярджаюць, што на відэа Мінабароны Расеі бачны ўдар не па буйным складзе на захадзе Ўкраіны, а па фэрме альбо вялікім куратніку на паўднёвым усходзе Харкаўскай вобласьці. Здымкі зроблены 12 сакавіка 2022 году, за тыдзень да публікацыі відэа й распаўсюджваньня інфармацыі пра выкарыстаньне «Кінжал(uk)». Да таго часу фэрма ўжо была часткова разбурана.[11]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Russia Says It Has Used Its Kinzhal Hypersonic Aero-Ballistic Missiles In Ukraine (анг.)
- ^ Russia claims first use of hypersonic Kinzhal missile in Ukraine (анг.) 2022-03-19 г. Праверана 2022-04-16 г.
- ^ Russia uses advanced hypersonic missiles in Ukraine for the first time (анг.)
- ^ Ukraine Update: Zelenskiy Says Some Opposition Parties Suspended 19 March 2022 г. Праверана 2022-03-19 г.
- ^ Россия нанесла удары по подземному складу ракет и авиационных боеприпасов на Прикарпатье — командование Воздушных сил ВСУ
- ^ Міноборони РФ заявило про застосування гіперзвукових ракет "Кинжал" в Україні (укр.)
- ^ Россия нанесла удары по подземному складу ракет и авиационных боеприпасов на Прикарпатье — командование Воздушных сил ВСУ
- ^ ЗСУ підтвердили ракетний удар на Франківщині, але не знають, чи це "Кинжал" (укр.) Праверана 2022-04-16 г.
- ^ РОМАН КРАВЕЦЬ, РОМАН РОМАНЮК (2022-03-19) ЗСУ підтвердили ракетний удар на Франківщині, але не знають, чи це "Кинжал". Українська Правда. Архіўная копія ад 19 March 2022 г.
- ^ US officials confirm Russia has used hypersonic missiles against Ukraine (анг.)
- ^ We Have Questions About Russia's Claimed Kinzhal Hypersonic Missile Use In Ukraine (Updated) (анг.)