Перайсьці да зьместу

Размах крылаў (настольная гульня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Размах крылаў
Дата выпуску 2019
Краіна паходжаньня
Распрацоўнік(і) Элізабэт Гаргрэйв
Аздабляльнік(і) Ана Марыя Мартынэс Харамільё, Натальля Рохас, Бэт Собэль
Выдавец Stonemaier Games
Жанр(ы) картавая гульня[d]
Колькасьць гульцоў 1—5
Дыяпазон узростаў ад 10 гадоў
Працягласьць гульні 40—70 хв.

«Разма́х кры́лаў» (па-ангельску: Wingspan) — гульня на дошцы распрацоўніка Элізабэт Гаргрэйв, выдадзеная «Stonemaier Games» у 2019 року. З дапамогай картак гульцы займаюцца збудаваньнем рухавічка, які прываблівае птушак у іхнія запаведнікі[1]. «Размах крылаў» стаў Гульнёй року сярод адмыслоўцаў у Нямеччыне[2] і заваяваў яшчэ некалькі ўзнагародаў.

Гульнявы працэс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гульцы «Размаху крылаў» выкарыстоўваюць рэсурсы ежы на даданьне птушак, для кожнай зь якой зробленая індывідуальная ілюстраваная картка[3], у лясны, лугавы або балотны арэалы на сваіх гульнявых дошках. З кожным арэалам зьвязанае асобнае дзеяньне: здабываньне ежы дзеля аплаты за птушак, адкладаньне птушыных яек і выцягваньне картак адпаведна[4]. Цягам чатырох колаў гульцы па чарзе дадаюць у свае арэалы новых птушак альбо актывуюць зьвязаныя зь імі дзеяньні. Чым болей птушак дададзена ў арэал, тым лепей спрацоўваюць базавыя дзеяньні здабыцьця ежы, адкладаньня яек і выцягваньня картак. Акрамя таго, некаторыя птушкі маюць спэцыяльныя здольнасьці, якія спрацоўваюць пры актывацыі гульцом іхняга арэалу[5][6].

Birdfeeder dice tower, a component for Wingspan.

Напрыканцы гульцы атрымліваюць пункты перамогі за зьмешчаных на сваёй дошцы птушак, дасягнутыя мэты кожнага з чатырох колаў і бонусныя заданьні, адкладзеныя яйкі, назапашаную птушкамі ежу і карткі, зьмешчаныя пад карткамі птушак. Перамагае гулец з найбольшай колькасьцю пунктаў[6].

  1. ^ How St. Louis-based Stonemaier is changing the (board) game (анг.) STLPR Праверана 2021-11-24 г.
  2. ^ Looking for a new game? Trust the judges // August 17, 2019 г. Архіўная копія ад January 7, 2021 г. Праверана October 17, 2019 г.
  3. ^ Need your outdoors fix indoors? Try these board games (анг.) // November 14, 2019 г. Архіўная копія ад January 30, 2021 г. Праверана November 20, 2019 г.
  4. ^ She Invented a Board Game With Scientific Integrity. It's Taking Off. (анг.) // March 11, 2019 г. Архіўная копія ад April 23, 2021 г. Праверана October 17, 2019 г.
  5. ^ Wingspan review: A gorgeous birding board game takes flight (анг.) Ars Technica Праверана October 21, 2019 г. Архіўная копія ад April 21, 2021 г.
  6. ^ а б Wingspan Is about as Perfect as Board Games Get  (анг.) // Paste.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]