Перайсьці да зьместу

Рагір ван дэр Вэйдэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагір ван дэр Вэйдэн
Дата нараджэньня не раней за 1399 і не пазьней за 1400[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 чэрвеня 1464[4] або 16 чэрвеня 1464[5][6]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак маляр, ілюмінатар рукапісаў, рысавальнік
Навуковая сфэра малярства
Псэўданімы Rogier van der Weyden[8]
Жанры рэлігійны жывапіс[d][9][10], партрэт[9][10][5], натурморт[d][10] і гістарычны жывапіс[5]
Плынь Раньні нідэрляндзкі жывапіс[d][3]

Рагі́р ван дэр Вэ́йдэн (па-нідэрляндзку: Rogier van der Weyden; 1399 або 1400 — 18 чэрвеня 1464 году) — нідэрляндзкі жывапісец, чые ацалелыя творы складаюцца пераважна з рэлігійных трыптыхаў, росьпісаў алтароў, асобных замоваў і дыптыхных партрэтаў. Мастак быў вельмі пасьпяховым пры жыцьці, а ягоныя карціны вывозіліся ў Італію і Гішпанію. Ён атрымліваў замовы, між іншым, ад Філіпа III Добрага, нідэрляндзкай шляхты і замежных князёў[11]. У другой палове XV стагодзьдзя ён засланіў сваёй папулярнасьцю нават Яна ван Эйка. Тым ня менш, ягоная вырокая вядомасьць трымалася толькі да XVII стагодзьдзя, і ў значнай ступені празь зьменлівы густ ён быў амаль цалкам забыты да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Рэпутацыя ван дэр Вэйдэна павольна аднаўлялася на працягу наступных 200 гадоў і на сёньня мастак поруч з Робэртам Кампінам і ван Эйкам лічыцца аднім з трох найвялікіх мастакоў раньняга флямандзкага жывапісу[12].

Аб жыцьці ван дэр Вэйдэна вядома вельмі мала[13][14]. Некалькі фактаў вядомыя толькі дзякуючы шэрагу фрагмэнтарных грамадзянскіх дакумэнтаў. Атрыбуцыя карцінаў, зьвязаных з мастаком, як прынята, збольшага робіцца на падставе ўскосных сьведчаньняў, але перш за ўсё на стылістычных сьведчаньнях шэрагу карцінаў наватарскага майстра. Ван дэр Вэйдэн часта ідэалізаваў пэўныя элемэнты рыс твару сваіх мадэляў і мадэлек, якія, як правіла, былі застылымі, асабліва ў ягоных трыптыхах. Усе ягоныя формы выкананыя з насычанасьцю, цёплай афарбоўкай і чульлівым абліччам, у той час як ён вядомы сваім экспрэсіўным патасам і натуралізмам. Ван дэр Вэйдэн выкарыстоўваў незвычайна шырокі дыяпазон колераў і разнастайных тонаў.

  1. Le Dictionnaire des peintres belges du XIVe siècle à nos jours (фр.)La Renaissance du livre, 1995. — ISBN 978-2-8041-2012-2
  2. Bell A. Encyclopædia Britannica (брыт. анг.)Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  3. 1 2 3 Kessler H. L. Rogier van der Weyden // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. 1 2 3 abART
  5. 1 2 3 4 ECARTICO (анг.)
  6. https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO0203_I
  7. Зводны сьпіс мастацкіх дзеячоў (анг.) — 2017.
  8. https://books.google.be/books?id=zZymInsBgcUC&pg=PA132#v=onepage&q&f=false
  9. 1 2 Зводны сьпіс мастацкіх дзеячоў (анг.)
  10. 1 2 3 RKDartists (нід.)
  11. Campbell 1998. С. 9.
  12. Campbell 1998. С. 7.
  13. Campbell 1998. С. 392.
  14. Kemperdick, Stephan, Jochen Sander, Bastian Eclercy, Maître de Flémalle, and Rogier van der Weyden. 2008. «The Master of Flémalle and Rogier van der Weyden». Frankfurt am Main: Städel Museum. — С. 67. — ISBN 978-3-7757-2259-9.
  • Campbell, Lorne The Fifteenth Century Netherlandish Schools. — London: National Gallery Publications, 1998. — ISBN 1-85709-171-X

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]