Пікар
Пікар — беларуская народная дзіцячая гульня. Колькасьць гульцоў не абмежавана. Кожны меў свой кіёк. Для гульні быў патрэбен таксама невялікі (10 см вышыні і таўшчыні) кавалак дрэва, або стары мэталічны кубак ці бляшанка – пікар. Яго ставілі ў абведзены квадрат за 6-8 м ад пазначанай на зямлі лініі – мяжы (за ёй знаходзіліся ўдзельнікі). Потым выбіралі вартаўнічага пікара, яго таксама называлі «пікар». Кожны гулец ставіў кіёск на ступню нагі (прытрымліваючы верхні канец рукой) і, разгойдаўшы яго, кідаў наперад. Чый кіёк падаў найбліжэй ад мяжы, той і заставаўся «пікарам». Вартаўнічы станавіўся воддаль ад пікара, які астатнія ўдзельнікі імкнуліся зьбіць, па чарзе кідаючы свае кійкі. Калі хто зьбіваў пікар, вартаўнічы хутка ставіў яго на месца, тым часам гулец павінен быў забраць свой кіёк, ды так, каб «пікар» не пасьпеў крануць яго сваім кійком. Калі ж вартаўнічаму гэта ўдавалася, ён сам зьбіваў пікар і ўцякаў за мяжу, я «пікарам» станавіўся гулец. Калі ж новы вартаўнічы пасьпяваў паставіць пікар на месца, дакрануцца кійком да папярэдняга вартаўніка і ўцячы за мяжу, то той заставаўся за «пікара» далей. Калі папярэднія гульцы не ўцэліліў пікар, яны беглі за сваімі кійкамі разам за тым, хто яго зьбіў; тады яны дапамагалі адзін аднаму, зьбіваючы пікар, бо калі ён люжаў на зямлі, дотык вартаўнічага не залічваўся[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |