Перайсьці да зьместу

Пётар Згурскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Згурскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 2001(2001-07-12)[1] (23 гады)
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2022 Гомель 1 (0)
2019 Спадарожнік 7 (0)
2020 Крумкачы 8 (0)
2021 Крумкачы 7 (1)
2022—2023 Паперпрам 15 (15)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)

Пётар Згурскі (нарадзіўся 12 ліпеня 2001 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

У 2016 пачаў займацца футболам у РУАР, адкуль потым у 2018 годзе далучыўся да «Гомлю». У горадзе на поўдні Беларусі пачаў выступаць у дублюючым складзе клюбу. У гэтым жа годзе на заканчэньні сэзону пачаў падцягвацца да асноўнай камандай. Дэбютаваў за клюб 16 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць берасьцейска «Дынама», замяніўшы на 83-й хвіліне Руслана Болава. Таксама ў дублюючым складзе за сэзон правёў 15 матчаў, у якіх вызначыўся 8 галамі і галявой перадачай.

У жніўні 2019 году выправіўся ў арэнду ў «Спадарожнік», дзе правёў рэшту сэзону. У 2020 і 2021 гадах абараняў колеры першалігавых «Крумкачоў»[3], таксама на правах арэнды. Па вяртаньні да «Гомлю» працягваў у 2022 годзе гуляць за дубль. У жніўні таго ж году як вольны агент прыяднаўся да «Паперпраму»[4]. У новай гомельскай дружыне, якая гуляла той сэзон у Другой лізе, пачаў з хет-трыку ў матчы супраць добрускага ДЮСШ. Дапамог клюбу прасунуцца ў Першую лігу, дзе поруч з клюбам гуляў да траўня 2023 году, калі зышоў з каманды[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]