Пэскара
| Пэскара | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Pescara[d] | Марка Алесандрыні[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 11 м[3] | ||||
| Каардынаты | 42°27′50″ пн. ш. 14°12′51″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | pescaresi, aternini, pescarais, aternini і pescarezi | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 085 | ||||
| Паштовы індэкс | 65121–65129 | ||||
| Нумарны знак | PE | ||||
| Сайт | comune.pescara.it (італ.) | ||||
| Пэскара на мапе Італіі Пэскара | |||||
Пэска́ра (па-італьянску: Pescara) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Абруцца, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мяркуецца, што паселішча на месьце сучаснага гораду паўстала да рымскай заваёвы. Пэскара мела важлівае значэньне дзеля гандлю з усходнімі правінцыямі імпэрыі. У Сярэднявеччы быў зьнішчаны лянгабардамі ў 597 годзе. Заступнік гораду сьвяты Цэтэюс быў біскупам Амітэрну ў VI стагодзьдзі. Ён быў прызначаны туды ў 590 годзе за часам пантыфікату Грыгорыюса Вялікага[5]. Легенда абвяшчае, што ён быў пакараны лянгабардамі сьмерцю ў Амітэрнуме. Яго скінулі з мосту з каменьнем на шыі, а ягонае цела прыплыло ў Пэскару[5].

У 1095 годзе Пэскара была рыбацкай вёскай, але мела цэрквы. У 1140 годзе кароль Сыцыліі Ражэр II заваяваў паселішча. У гэты пэрыяд упершыню вёска згадваецца пад назовам Піскарыя, што значаць «багатая на рыбу». Некалькі сэньёраў пасьля кіравалі Пэскарай, у тым ліку Райнальда Арсыні, Людовік Савойскі і Франчэска дэль Борга, вікары караля Нэапалю Ладзіслава, які пабудаваў тут крэпасьць і вежу. У наступным Пэскара неаднаразова падвяргалася нападам вэнэцыянцаў, а потым увайшла ў склад Нэапалітанскага каралеўства. У 1566 годзе места аблажылі 105 турэцкіх галераў. Пэскара дала адпор, і асманы здолелі толькі спустошыць прылеглыя землі.
У 1800 годзе Пэскара была захопленая францускімі войскі, стаўшы важным местам за час караляваньня Жазэфа Банапарта. Раён гораду Кастэлямарэ, які на той момант меў 3 тысячы жыхароў, вылучыўся ў асобную грамаду. У 1814 годзе карбанэры Пэскары паўсталі супраць панаваньня Ёахіма Мюрата. У наступныя гады Пэскара стала сымбалем гвалтоўнай рэстаўрацыі Бурбонаў, бо тут разьмяшчалася адна з самых вядомых турмаў Бурбонаў. Пасьля разбуральнай паводкі ў 1853 годзе горад быў вызвалены прыхільнікамі Джузэпэ Гарыбальдзі. У час Другой сусьветнай вайны места часта бамбавалася хаўрусьнікамі антыгітлераўскай кааліцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-f9ft3l/Pescara/?center=42.46475%2C14.21318&zoom=19&popup=42.46476%2C14.21306
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it
- 1 2 «San Ceteo (Peregrinus) di Amiterno». Santiebeati.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт. (італ.)