Пэрлаўка тоўстая
Выгляд
Пэрлаўка тоўстая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Малюскі |
Кляса | Двухстворкавыя |
Атрад | Пэрлаўкападобныя |
Сямейства | Бяззубкі |
Род | Пэрлаўкі |
Від | Пэрлаўка тоўстая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Unio crassus | |
Пэ́рлаўка тоўстая (Unio crassus) — від двухстворкавых малюскаў з рода пэрлавак сямейства бяззубак.
Мае кароткую выпуклую ракавіну яйцападобнай формы. Яе паверхня гладкая, на ёй можна назіраць тонкія лініі прыросту. Даўжыня ракавіны можа складаць 44—72 мм, вышыня — 25—36 мм, шырыня — 19—27 мм.
Сустракаецца па ўсёй Эўропе (за выключэньнем яе поўначы і паўночна-ўсходняй часткі) у рэках і азёрах. На Беларусі жыве ў Бярэзіне, азёрах Мястра і Баторына.
Жыве малюск у чыстых рэках з празрыстай праточнай вадой на пясчаных, пясчана-ілістым або галечным грунце. Зрэдку можа сустракацца ў азёрах і сажалках.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Пэрлаўка тоўстая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |