Пушкін (прозьвішча)
Выгляд
Пу́шкін — расейскае прозьвішча. Жаночае прозьвішча — Пу́шкіна.
Паходзіць ад мянушкі «Пу́шка» (па-беларуску: «Гармата»), якую насіў родапачынальнік Радша (у розных летапісах імя згадваецца як Ратша, Рачша, Рачтша, Рача), выхадзец з шляхетнага прускага роду ў XIV стагодзьдзі.
Прозьвішча зьявілася каля 1400 году.
Вядомыя носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Пушкін (1965–2023) — беларускі маляр
- Аляксандар Аляксандравіч Пушкін (1833—1914) — вайсковец, кавалер шматлікіх расейскіх і трох замежных ордэнаў, камандавалы Нарвскім гусарскім палком падчас вайны за вызваленьне Балкан, сын Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.
- Аляксандар Міхайлавіч Пушкін — расейскі кінаапэратар
- Аляксандар Сяргеевіч Пушкін (1799—1837) — вялікі расейскі паэт, драматург і празаік, рэфарматар расейскай літаратурнай мовы.
- Васіль Львовіч Пушкін (1766—1830) — расейскі паэт, дзядзька Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.
- Ігар Пушкін — беларускі гісторык
- Маргарыта Анатолеўна Пушкіна — паэтка, журналістка, перакладніца.
- Марыя Аляксандраўна Пушкіна
- Натальля Аляксандраўна Пушкіна
- Пётар Пятровіч Пушкін (1644—1692) — расейскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
- Рыгор Аляксандравіч Пушкін — (1835—1905) — расейскі афіцэр, затым міравы судзьдзя, сын Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.
- Сямён Міхайлавіч Пушкін (XVI стагодзьдзе) — апрычнік, паплечнік Івана Жахлівага.
- Сяргей Львовіч Пушкін (1770—1848) — расейскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
- Яхім Рыгоравіч Пушкін (1899—1944) — савецкі вайскавод.
Падвойныя прозьвішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Аляксеевіч Мусін-Пушкін (1744—1817) — дзяржаўны дзеяч, калекцыянэр.
- Апалос Апалосавіч Мусін-Пушкін (1760—1805) — навуковец, вядомы сваімі працамі ў вобласьці хіміі, мінэралёгіі і фізыкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Да пытаньня аб радаводзе А.С. Пушкіна (рас.)
- Нашчадкі Радшы (рас.)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |