Птушыная скрыня
Выгляд
| Птушыная скрыня | |
| па-ангельску: Bird Box | |
![]() | |
| Жанр | драматычны фільм, фільм жахаў, навукова-фантастычны фільм, трылер[d], экранізацыя раману і постапакаліптычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| Заснаваны на | Bird Box[d] |
| Прадусар | |
| У ролях |
|
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Мантаж | Бэн Лэстэр[d] |
| Мастак | Jan Roelfs[d] |
| Вытворчасьць | Netflix |
| Распаўсюд | Netflix |
| Дата выхаду | 21 сьнежня 2018 |
| Працягласьць | 124 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Старонка на IMDb | |
Птушыная скрыня (па-ангельску: Bird Box) — постапакаліптычны фільм жахаў, рэжысэрам якога зьяўляецца Сюзана Бір. Сцэнар Эрыка Хайсэрэра[2]. Сюжэт асноўваецца на аднайменнай кнізе Джоша Малермана, што пабачыла сьвет у 2014 годзе. Сусьветная прэм’ера фільма адбылася 12 лістапада 2018 году на фэстывалі Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва[3], у ЗША стужка выйшла ў абмежаваны пракат 14 сьнежня. З 21 сьнежня 2018 году фільм дасяжны на плятформе Netflix.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўны вобраз Мэляры — разьведзеная цяжарная мастачка. Ёй трэба прайсьці вельмі доўгі шлях празь небясьпеку, сяброўства, вернасьць і здраду. На гэтым шляху яна павінна будзе ахоўваць сваіх дзяцей ад істот, на якіх нельга глядзець, бо пасьля гэтага ў людзей зьяўляецца схільнасьць да самагубства.
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сандра Булак — Мэляры
- Трэвантэ Роўдз — Том
- Джон Малкавіч — Дуглас
- Сара Полсан — Джэсыка
- Джэкі Ўівэр — Шэрыл
- Роза Салазар — Люсі
- Даніэль Макдональд — Алімпія
- Ліл Рэл — Чарлі
- Том Холандэр — Гэры
- Machine Gun Kelly — Фэлікс
- Брэдлі Вонг — Грэг
- Пруіт Тэйлар Вінс — Рык
- Пармііндэр Награ — доктар Лапэм
- Эмі Гаменік — Саманта
- Тэйлар Хэндлі — Джейсан
- Давід Дастмалчан — марадзёр
