Перайсьці да зьместу

Пружанскі абраз Божай Маці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пружа́нскі абра́з «Багаро́дзіца, яка́я пла́ча», Пружа́нская Галго́фаабраз XIV стагодзьдзя[1][2] тыпу «Ўкрыжаваньне». Знаходзіцца ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага.

9 красавіка 1934 року з вачэй Божай Маці на абразе пачалі капаць сьлёзы. Зьява працягвалася да 16 красавіка[3]. Дзеля правядзеньня экспэртызы ў Пружану быў накіраваны япархіяльны місіянэр, які пацьвердзіў, што зьява адносіцца да ліку цудадзейных. 22 красавіка на пакланеньне абразу прыбыў архіяпіскап Палескі і Пінскі Аляксандар (Іназемцаў), які справіў Боскую літургію і пастанавіў ладзіць яе шторок у Сьветлую пятніцу.

У памяць пра гэтую падзею быў асьвечаны пабочны алтар у гонар іконы Маці Божай «Жываносная крыніца», Пружану наведалі пілігрымы з Пачаеўскай лаўры, Жыровіцкага і Гарадзенскага манастыроў[3].

Сьвята абразу адзначаецца вернікамі шторок 9 красавіка і ў Сьветлую пятніцу Велікоднага тыдню. Сьвятыню шануюць на беларускім Палесьсі і Беласточчыне[1].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Пружанская икона Божией Матери, именуемая «Плачущая Богородица» (рас.) Русский православный календарь. Приход Свято-Петро-Павловского собора г. Минска (14 красавіка 2012). Праверана 18 траўня 2012 г.
  2. ^ Дмитрий Ладес. (26 жніўня 2005) В Свислочи нашли чудотворную икону (рас.). Экспресс-новости. Информационно-аналитический еженедельник. Праверана 18 траўня 2012 г.
  3. ^ а б Ольга Борисенко. Пружанская икона «Плачущая Богородица» (рас.) Иоаннов Родник Праверана 17 траўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]