Дучча ды Буанінсэньня
Дучча ды Буанінсэньня (па-італьянску: Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сыена, Італія — 3 кастрычніка 1319) — італьянскі жывапісец.
Заснавальнік Cыенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італьянска-бізантыйскага жывапісу і францускай гатычнай мініятуры. Для ягоных твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнэсансу. Стварыў алтарныя абразы з арнамэнтным залатым тлом, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са сьвятымі», «Мадонна з шасьцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэляі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сыенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэньні сьвятых і анёлаў на пярэднім баку і сцэнаў пакутаў Хрыста на тыльным баку — імкнуўся надаць большую жыцьцёвасьць і пераканаўчасьць традыцыйным кампазыцыйным схемам, перадаць прастору і аб’ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манумэнтальны віграж.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
«Мадонна францысканцаў»
-
«Мадонна Ручэлаі»
-
«Маэста» (дэталь)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Brandi С. Duccio. Firenze, 1951
- Carli E. Duccio. Milano, 1962
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дучча ды Буанінсэньня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў