Працяжнікавая вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Праця́жнікавая вайна́» (па-славацку: pomlčková vojna, па-чэску: pomlčková válka) — умоўная назва спрэчкі пра назву Чэхаславаччыны, якая разгарэлася ў пачатку 1990 року.

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 1989 року ў Чэхаславаччыне быў скасаваны камуністычны рэжым. Тым ня меней, краіна па-ранейшаму мела афіцыйны назоў «Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка» (ЧССР). 23 студзеня 1990 року прэзыдэнт Вацлаў Гавэл прапанаваў выдаліць з тагачаснай назвы Чэхаславацкай сацыялістычнай фэдэратыўнай рэспублікі слова «сацыялістычная». Гэтак было зроблена ў назвах абодвух саюзных рэспублікаў, аднак у назове цэлай краіны прапанова Гавэла была адрынутая. Славаччына прапаноўвала ўвогуле вярнуць былую назву «Чэхаславацкая рэспубліка», якая існавала ў 19181938 і 19451968 роках.

Дадаткова славацкі парлямэнт 14 лютага прапанаваў пісаць назву краіны са злучком, а менавіта «Рэспубліка Чэха-Славаччына» альбо «Фэдэрацыя Чэха-Славаччына» падобна таму, як гэта было з 1918 па 1920 рокі, калі паўстала Чэха-Славаччына, а пасьля ў 19381939. Напісаньне назвы краіны без злучка асацыявалася ў славакаў з цэнтралізацыйнымі тэндэнцыямі ў чэхаславацкай дзяржаве ў 1920—1938 роках.

Ядром спрэчкі было пытаньне напісаньня злучка, які чэскія дэпутаты няправільна трактавалі як працяжнік (такім чынам, назоў «працяжнікавая вайна» ёсьць «некарэктным» у тым сэнсе, што вялося пра злучковую спрэчку). Злучок паводле правілаў славацкага і чэскага правапісаў меў іншае графічнае адлюстраваньне і іншыю функцыю, чым працяжнік. У той час як злучок ужываецца для злучэньня словаў (напрыклад, бел-чырвона-белы), працяжнік патрэбны для іх аддзяленьня (напрыклад у канцы радку) і для іншых мэтаў. Славацкі бок, па-першае, разглядаў выкарыстаньне злучка як вяртаньне да гістарычнага варыянту назвы краіны, а па-другое, як падкрэсьленьне фэдэратыўнай будовы дзяржавы. Чэскі бок, які трактаваў знак прыпынку як працяжнік, разглядаў яго як сымбаль разьдзяленьня.

Разьвязаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарэшце 29 сакавіка фэдэральны парлямэнт вырашыў, што доўгі назоў краіны ў чэскай мове будзе пісацца без працяжніку (Чэхаславацкая фэдэратыўная рэспубліка), а па-славацку са злучком (Чэха-славацкая фэдэратыўная рэспубліка)[1][2].

Гэтае рашэньне было незадавальняючым, і пасьля абмеркаваньняў менш чым празь месяц, 20 красавіка 1990, парлямэнт зноўку зьмяніў поўны назоў краіны на Чэская і Славацкая Фэдэратыўная Рэспубліка (ЧСФР; па-славацку: Česká a Slovenská Federatívna Republika, па-чэску: Česká a Slovenská Federativní Republika; ČSFR)[3][4]. Праблемай пры пошуку кампраміснага варыянту было тое, што ў славацкай і чэскай мовах у назьве дзяржавы звычайна зь вялікай літары пішацца толькі першае слова. Такім чынам, было прынятае рашэньне пісаць усе словы ў назьве ЧСФР зь вялікай літары, каб слова «Славацкая» не пісалася з маленькае (хоць гэта супярэчыла правілам абедзьвюх моваў).

Хоць да гэтае спрэчкі тэрмін «вайна» нельга прымяніць у літаральным сэнсе, канфлікт паказаў на істотныя праблемы між чэхамі і славакамі ў поглядах на агульную дзяржаву, што ў канчатковым выніку прывяло да мірнага падзелу краіны 1 студзеня 1993 на Чэхію і Славаччыну.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Československá federativní republika, Sbírka zákonů, Ročník 1990, Částka 19 [1](PDF), стар. 362, "Ústavní zákon 81/1990 ze dne 29. března 1990 o změně názvu Československé socialistické republiky", 29 сакавіка 1990  (чэс.) (Канстытуцыйны закон пра зьмену назвы Чэхаславацкае сацыялістычнае рэспублікі)
  2. ^ Česko-slovenská federatívna republika, Zbierka zákonov č. 19/1990, [2] стар. 362, "Ústavný zákon 81/1990 Zb. z 29. marca 1990 o zmene názvu Československej socialistickej republiky", 29 сакавіка 1990  (славацк.) (Канстытуцыйны закон пра зьмену назвы Чэхаславацкае сацыялістычнае рэспублікі)
  3. ^ Sbírka zákonů České a Slovenské Federativní Republiky Ročník 1990, Částka 21 [3] (PDF), стар. 402, "Ústavní zákon 101/1990 ze dne 18. dubna 1990, kterým se mění a doplňuje ústavní zákon č. 100/1960 Sb., Ústava Československé federativní republiky, a ústavní zákon č. 143/1968 Sb., o československé federaci", 18 красавіка 1990  (чэс.) (Канстытуцыйны закон пра зьмену назвы Чэхаславацкае фэдэратыўнае рэспублікі)
  4. ^ Česká a Slovenská Federatívna Republika, Zbierka zákonov č. 21/1990, page 404, "Ústavný zákon 101/1990 Zb. z 20. apríla 1990 o zmene názvu Česko-slovenskej federatívnej republiky", 20 красавіка 1990  (славацк.) (Канстытуцыйны закон пра зьмену назвы Чэха-славацкае фэдэратыўнае рэспублікі)