Перайсьці да зьместу

Прафэсіянал (фільм, 1981)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прафэсіянал
па-француску: Le Professionnel
Жанр крымінальны фільм[d], шпіёнскі фільм[d], драматычны фільм[d], трылер[d], баявік[d] і містэрыйны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Мішэль Давід[d]
Вытворчасьць StudioCanal[d]
Распаўсюд Gaumont Film Company[d] і Netflix
Дата выхаду 1981 і 8 студзеня 1982[1]
Працягласьць 108 хвіліна
Краіна
Мова француская мова
Старонка на IMDb

«Прафэсіяна́л» (па-француску: Le Professionnel) — францускі баявік 1981 году працы рэжысэра Жоржа Лятнэра. Галоўную ролю ў фільме выканаў Жан-Поль Бэльмандо. Кінастужка заснаваная на рамане 1976 году «Сьмерць тонкаскурых жывёлаў» Патрыка Аляксандра[2][3][4][5]. Фільм меў камэрцыйны посьпех па выхадзе ў кінатэатрах і стаў чацьвертым паводле колькасьці праглядаў мастацкім фільмам у Францыі 1981 году пасьля твораў «Нешчасьліўцы», «Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга» і «Ліс і пёс». Музыку да фільму склаў Эньё Марыконэ, а галоўная тэма «Chi Mai» стала інструмэнтальным гітом, а апасьля клясыкай.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Францускі сакрэтны агент Жасьлен Бамон (Жан-Поль Бэльмандо) выпраўляецца на заданьне з мэтай забіць палкоўніка Нджалу (П’ер Сэнтон), дыктатара выдуманай афрыканскай краіны Малагаві. Аднак перш чым ён пасьпявае выканаць сваю місію, палітычная сытуацыя рэзка зьмяняецца, і францускія спэцслужбы адмяняюць місію і выдаюць Бамона малагавійскім уладам. Пасьля доўгага несправядлівага суда, падчас якога Бамону пхаюць наркотыкі, яго прысуджаюць да доўгатэрміновага адбываньня пакараньня ў перавыхаваўчым лягеры.

Агент два гады знаходзіцца ў турме, фактычна ў стане рабства, жорсткага абыходжаньня, пакут і шматлікіх катаваньняў. Пасьля дзёрзкіх уцёкаў зь сябрам-мурынам (Сыдыкі Бакаба) ён вяртаецца ў Францыю і паведамляе францускім спэцслужбам аб сваім прыбыцьці, абяцаючы, што заб’е Нджалу, які цяпер знаходзіцца ў Францыі з афіцыйным візытам, такім чынам адпомсьціўшы людзям, якія яму здрадзілі. Сакрэтная служба ў адказ наводзіць іншых агентаў на сьлед Бамона. Тым ня менш, Бамон кожным разам застаецца на крок наперадзе іх, зьневажаючы і забіваючы некаторых з сваіх галоўных здраднікаў. Зьдзекуючыся з былых калегаў, Бамон бесьперашкодна перамяшчаецца паміж сваім старым домам, дзе жыве ягоная жонка Жанна (Элізабэт Маргані), і домам сваёй палюбоўніцы Алісы Ансэлен (Сыр’ель Клер), супрацоўніцы спэцслужбаў. Грозны камісар Разэн (Рабэр Асэн), не зважаючы на ​​жорсткія і даволі эфэктыўныя мэтады ў спалучэньні зь лютай нянавісьцю і пагардай да Бамона, церпіць няўдачу ў сваім паляваньні, у выніку чаго Бамон яго забівае. Пасьля забойства Бамон забірае ў нябожчыка пасьведчаньне асобы і навешвае на яго сваю бляху жандара, падкідваючы, такім чынам, блытаніну ў шэрагі спэцслужбаў і часова дэзарыентуючы ахову Нджалы. У рэшце рэшт Бамон прымушае агента спэцслужбаў застрэліць дыктатара. Пакуль урадавыя чыноўнікі раяцца з вышэйшымі ўладамі, Бамон, выканаўшы сваю місію, павольна ідзе да гэлікоптэра Нджалы, але па атрыманьні загада ад вышэйшых ураднікаў паліцыянты застрэльваюць Бамона.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Калі фільм выйшаў у кінатэатрах, яго ўспрынялі неадназначна. Сярод станоўчых водгукаў France Soir адзначала, што фільм выдатны, мае разумны сцэнар, натхнёны вельмі добрым раманам Патрыка Аляксандра. Выданьне таксама адзначала галоўнага пэрсанажа, чые дзеі захапляюць гледачоў, і ўсё гэта мае долю гумару. Выданьне Les Nouvelles Littéraires падкрэсьліла, што пры праглядзе «Прафэсіянала» робіцца вельмі весела. Ты ня менш, у сваім аглядзе Cinema 81 выдала фільму адмоўную рэцэнзію, адзначыўшы, што «Прафэсіянал» даказвае, што Жорж Лятнэр страціў свой талент.

  1. ^ https://www.zweitausendeins.de/filmlexikon/?sucheNach=titel&wert=45978
  2. ^ «French Movie Reviews: The Professional». Le Film Guide.
  3. ^ Powrie, Phil (1997). «French Cinema in the 1980s». Clarendon Press. — С. 141. — ISBN 9780198711193.
  4. ^ Craddock, Jim (2006). «Videohound’s Golden Movie Retriever». Cengage Gale. — С. 501. — ISBN 9780787689803.
  5. ^ Bourlez, Fabrice; Vinciguerra, Lorenzo (2013). «Pourparlers: Deleuze entre art et philosophie». Épure. — С. 124. — ISBN 9782915271607.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]