Праскі грош
Выгляд
Праскі грош (па-чэску: Pražský groš, па-польску: Grosz praski, па-лацінску: Grossi pragenses, па-нямецку: Prager Groschen) — чэская срэбраная манэта. Уведзена каралём Вацлавам ІІ у 1300 г. Білася да 1547 г.
Праскі грош важыў 3,78 грамаў. Напачатку ўтрымліваў 3,527 г. чыстага срэбра, праз сто гадоў ужо толькі каля 2 г а да XVI ст. толькі 1,255 г.
На авэрсе зьмяшчалася карона і надпіс на лацінскай мове: «DEI GRATIA REX BOEMIE». На рэвэрсе зьмяшчаўся леў на задніх лапах, які быў акружаны надпісам: «GROSSI PRAGENSIS».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |