Габрэйскія занёманскія могілкі (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Габрэйскія занёманскія могілкі - даўнія могілкі габрэйскай абшчыны Горадні. Знаходзяцца ў занёманскай частцы места.

Адныя з самых старых габрэйскіх могілак Беларусі. Тут знаходзяцца магілы цадзікаў і вядомых у сьвеце равінаў. Самы стары надмагільны помнік датаваны 1312 годам.

У савецкія часы існаваў план зносу могілак і разьмяшчэньня на іх месцы Гарадзенскага заапарку.